“Так проста набыць прыгажосць”
Лазерная эпіляцыя
Комплексная эпіляцыя па суперкоштах
Выдаленне татуіровак. Без шнараў і пашкоджанняў скуры!

Лазернае выпраменьванне, падзеленае з дапамогай спецыяльных тэхналогій на сотні найтанчэйшых прамянёў, стварае ў скуры мноства мікраперфарацый – фракцый, у якіх імкліва фармуецца новая і маладая скура. Уздзеянне лазера стымулюе інтэнсіўную выпрацоўку калагену і эласціну, дзякуючы чаму ў скуры запускаюцца натуральныя аднаўленчыя працэсы, якія паскараюць працэс амаладжэння. У выніку, усяго некалькі ашчадных працэдур дазваляюць скуры выглядаць маладзейшай, больш прывабнай і пазбаўляюць ад многіх дэфектаў.

На што здольны фракцыйны лазерны тэрмоліз?

Лазерны фракцыйны тэрмоліз здольны забяспечыць хуткі і сапраўды эфектны вынік пры выкананні наступных працэдур:

  • разгладжванне зморшчын на твары, шыі і зоне дэкальтэ;
  • пазбаўленне ад зморшчын і гусіных лапак вакол вачэй;
  • паляпшэнне тургару скуры і тэрапія яе правісання;
  • выпраўленне рэльефных дэфектаў скуры і пашыраных пораў;
  • выдаленне шнараў, стрый і расцяжак скуры;
  • лячэнне праблемнай скуры – постакнэ, камедоны, вугры;
  • амаладжэнне скуры кісцяў рук.

Кошты на фракцыйныя працэдуры

Чаму лепш у нас?

  • Ашчаднае стаўленне да скуры

    Інавацыйныя тэхналогіі, ужытыя ў карыстаным намі найноўшым лазеры, забяспечваюць мінімальны памер прамянёў, недасяжны для большасці звычайных фракцыйных лазераў. Дзякуючы гэтай асаблівасці, уздзеянне лазернага выпраменьвання на скуру адбываецца з мінімальнай траўматычнасцю і гарантуе мінімальны час аднаўлення скурнага покрыва пасля працэдуры.
  • Актывацыя натуральных працэсаў

    Уздзеянне лазера запускае натуральныя аднаўленчыя працэсы выпрацоўкі маладога калагену, эластыну і гіялуронавай кіслаты. Менавіта яны адказваюць за ўзровень пругкасці, падцягнутасці скуры, а таксама за выпрацоўку новых больш маладых і здаровых клетак.
    Гэты працэс, прастымуляваны лазерным уздзеяннем, натуральным чынам захоўвае выдатны выгляд абноўленай скуры на гады.
  • Дастаткова камфортна

    Сучаснае высокатэхналагічнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў нашым Цэнтры, дазваляе эфектыўна выпраўляць практычна любыя дэфекты скуры, зрабіўшы камфорт пацыента падчас працэдуры максімальна магчымым. Перад працэдурай лекар прапануе Вам абязбольвальны крэм лакальнага дзеяння або крыяанэстэзію.

Пытанні і адказы

Якія супрацьпаказанні для працэдуры фракцыйнага тэрмолізу?

Супрацьпаказаннямі да ўжывання фракцыйнага фотатэрмолізу ёсць:
• запаленчыя і інфекцыйныя захворванні скуры ў зоне апрацоўкі;
• захворванні, звязаныя з парушэннем згусальнасці крыві;
• герпес на твары ў стадыі абвастрэння;
• нядаўна праведзены пілінг;
• свежы загар, нядаўняе наведванне салярыя;
• перыяды цяжарнасці і лактацыі;
• перыяд абвастрэння хранічных захворванняў.

Колькі патрэбна працэдур, і з якой перыядычнасцю належыць іх праводзіць?

Колькасць патрэбных працэдур фракцыйнага тэрмолізу залежыць ад пастаўленай задачы. Ужо пасля першай працэдуры вы ўбачыце станоўчыя змены ў стане скуры. У сярэднім праводзіцца 2-3 працэдуры. Перад паўторным уздзеяннем неабходна дачакацца поўнага аднаўлення скурнага покрыва. Звычайна інтэрвал паміж працэдурамі складае 1,5-2,5 месяцы.

Як доўга захоўваецца эфект ад працэдуры?

Фракцыйны лазерны тэрмоліз выклікае структурную перабудову ў глыбокіх пластах скуры. Эфект ад праведзенага курсу працэдур захоўваецца як правіла на 3-4 гады. Рэгулярны догляд за скурай і абарона ад знешняй агрэсіі (у першую чаргу ад ультрафіялетавага выпраменьвання) дазволяць падоўжыць гэты тэрмін.

Як даглядаць за скурай пасля працэдуры?

Пасля працэдуры скура звычайна праходзіць шэраг стандартных фазаў: фаза шчыльных корачак, фаза іх адлушпіньвання, фаза часовага пачырванення і, нарэшце, фаза поўнага аднаўлення. Лекар падрабязна растлумачыць вам, у якой паслядоўнасці і якімі сродкамі апрацоўваць скуру ў кожную з фазаў. Асноўныя задачы ў пасляпрацэдурным перыядзе – не дапусціць інфікавання скуры ў зоне ўздзеяння і аднавіць пашкоджаны скурны покрыў. Як правіла, першыя трое сутак трэба пазбягаць намакання скуры, што зазнала фракцыйнае лазернае ўздзеянне. Далей рэкамендуецца беражлівая апрацоўка антысептыкамі і нанясенне аднаўленчых мазяў. Пасля поўнага загойвання скуры неабходна яе абараняць крэмам з SPF.

Чым фракцыйны тэрмоліз адрозніваецца ад звычайнай лазернай шліфоўкі скуры?

Класічная лазерная шліфоўка скуры прадугледжвае суцэльнае ўздзеянне на пэўную глыбіню. Гэта была адна з першых аблятыўных лазерных методык. Такога роду ўздзеянне вельмі траўматычнае, патрабуе доўгага перыяду рэабілітацыі і мае большую рызыку ўскладненняў. Суцэльная лазерная шліфоўка скуры да гэтага часу часам ужываецца для выдалення выпуклай часткі гіпертрафічнага рубца або для карэкцыі выяўленых узроставых зморшчын вакол рота.
Фракцыйны лазерны тэрмоліз – сучасная працэдура, якая забяспечвае захаванне некранутых участкаў скуры паміж мікразонамі пашкоджання, што спрыяе больш хуткаму аднаўленню пасля працэдуры. Глыбіня ж пранікнення лазернага мікрапромня пры фракцыйным уздзеянні большая, чым пры суцэльнай шліфоўцы, што забяспечвае высокую эфектыўнасць уздзеяння. Магчымасці фракцыйнага лазернага тэрмолізу пералічаныя вышэй.

Водгукі

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Анна Слабко Анна Слабко

Приятная атмосфера, при встрече мне уделили внимание, все мои пожелания были учтены. Делала биоревитализацию кожи лица. Кабинет и все условия на высшем уровне. Врач – Кудина Жанна Владимировна - очень подробно проконсультировала. Качеством работы я очень довольна. Выходила с приема с хорошим настроением. Спасибо вам, ХэппиДерм!

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Виктор Смольский Виктор Смольский

Две недели назад обратился по поводу образования на коже. На прием попал в назначенное время. После профессиональной консультации врача онколога было проведено практически без болезненное удаление. Вчера сообщили результаты гистологии, которые полностью совпали с предварительным диагнозом при консультации. Как результат чистая кожа и хорошее настроение. Соотношение цены и качества заслуживает самой высокой оценки.

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Анна Крумина Анна Крумина

После посещения 15/08/16 центра лазерной коррекции HappyDerm хочу выразить слова благодарности за поздравление с Днем рождения, в виде 20% скидки на лазерную процедуру, за сладкий подарок, за тёплый приём, квалифицированную помощь и хорошее настроение!!!

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Кохан Татьяна Кохан Татьяна

Выражаю огромную благодарность всему персоналу лазерной дерматологии HappyDerm. Неоднократно обращалась в данный центр, и каждый раз убеждаюсь, что мой выбор правильный. Врачи очень компетентные, внимательные и вежливые. Всегда очень доступно рассказывают, как будет проводится процедура, а также как ухаживать после. Персонал знает свое дело и желает помогать клиентам. Огромное спасибо! Теперь рекомендую Ваш центр своим друзьям, думаю положительных отзывов у Вас станет еще больше).

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Ирина Ирина

Эпиляция была выполнена быстро, качественно и совершенно безболезненно. Очень порадовало, что на протяжении всей процедуры врач очень доступно объяснял все свои действия.

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Илона Мищенко Илона Мищенко

Была в центре дважды и с каждым разом убеждаюсь что выбрала правильный Центр лазерной косметологии. Сервис на высшем уровне, врачи, которые действительно серьезно подходят к своей работе и клиенту. Меня впервые опросили перед процедурой, чтобы не было плачевных последствий. И наконец я добилась результата после процедуры, всего после второй эпиляции над верхней губой (до этого в другом месте за 4 раза его так и не было)!

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Ирина Снапкова Ирина Снапкова

Прыгожы і зручны сайт. Ветлівы персанал, адчуваеш сябе вельмі камфортна. Працэдура зусім не балючая, хуткая. Доктарка, што праводзіла працэдуру, адказала на ўсе мае пытанні. Парадавалі акцыі і зніжкі: у травені патрапіла на 20%-ную зніжку, а цяпер там вельмі прывабныя кошты на комплексную эпіляцыю.

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Ольга Ольга

Во-первых, сразу хочу отметить практическую безболезненность лазерных процедур, внимательность и бережное отношение врачей, их старание провести процедуры очень аккуратно, четко и без возможных побочных эффектов; а также весьма доступные цены на лазерные процедуры, спецпредложения и скидки.

Позвонив первый раз по телефону в «HappyDerm», я сразу поняла, что не ошиблась с выбором. Девушка-администратор подробно ответила на все вопросы, предложила на выбор удобное время и даже посоветовала, как доехать от вокзала до Центра. Первый визит также оставил самые благоприятные впечатления: очень благожелательная, непринужденная атмосфера и компетентный, дружелюбный врач, который предварительно рассказал о самой процедуре (удаление перманентного макияжа лазером), а также дал последующие рекомендации по уходу за кожей. Он также ответил на мои вопросы касательно уже удаленных в другой поликлинике родинок, на которые я до этого не могла получить ясного ответа.

Последующие контакты с центром лазерной дерматологии «HappyDerm» еще больше порадовали. Приятно удивила скидка 25% в качестве подарка на день рождения, возможность записаться в единственно удобный для меня короткий промежуток времени и еще один дополнительный подарочек). В этот раз удаляла несколько расширенных сосудов на крыльях носа уже у другого врача, и еще раз убедилась, что я не ошиблась с выбором центра. До этого обращалась с различными косметическими проблемами в другие косметологические центры и медицинские учреждения, но решение вопросов и избавление от косметических дефектов нашла именно в «HappyDerm».

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Екатерина Прядун Екатерина Прядун

Уже год посещаю центр Happy Derm!

Прекрасное место с отличным персоналом! Татьяна администратор - крайне приятный и внимательный человек. Всегда напоит чаем и настоит :)))) угоститься яблоком!

Доктор Жанна Владимировна - просто мастерски делает лазерную эпиляцию! Стараюсь записаться только к ней.

Желаю центру расширяться поскорее, т.к., кажется, количество желающих записаться на приём растет...

Удачи!!!

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Елена Мишкевич Елена Мишкевич

Теперь я попробовала услуги косметолога, делала несколько салициловых пилингов у Натальи Игоревны. Врач прекрасный, специалист с золотыми ручками, очень грамотно объяснила все возможные последствия и что с ними делать. Атмосфера самой процедуры очень спокойная и расслабляющая, просто таешь под ручками мастера.) Ну и результат не заставил себя долго ждать, кожа стала выглядеть более гладкой, ровной, чистой, дышащей! Что касается самого центра, то высокий уровень чувствуется еще при входе, всегда улыбающийся администратор, располагающая обстановка просто везде и вокруг! Хожу туда как на праздник! Рекомендую всем, кто хочет выглядеть красиво и ухоженно!

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Добрицкая Елена Добрицкая Елена

Огромное спасибо персоналу центра за внимательность и профессионализм. Обратилась по поводу удаления папиллом. Процедура совершенно безболезненна, за это отдельная благодарность врачу-онкологу, проводившему процедуру. Замечательный центр!

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Света Смолякова Света Смолякова

Я являюсь постоянным клиентом HappyDerm, неоднократно обращалась с целью проведения лазерной эпиляции. Хотелось бы отметить высокое качество обслуживания, а так же профессионализм сотрудников, вежливое и внимательное отношение. Хочу выразить отдельную благодарность Марине Владимировне и администратору Татьяне. Спасибо большое Вашему центру.

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Глафира Глафира

Добрый день! Очень хороший центр " HappyDerm" - врачи опытные, особую благодарность хочу выразить доктору-онкологу Ольге Анатольевне, проводила процедуру по удалению новообразований, сделала очень качественно, после процедуры полностью проконсультировала. Татьяна -администратор очень приветливый и вежливый человек! Спасибо всем большое!!!

Центр очень хороший! Рекомендую!)))

Косметологический центр HappyDerm - отзыв Ольга Ольга

Обратилась в центр по поводу удаления капилярных сеток. Процедуру проводил Подобед Александр Владимирович. Во время выполнения процедуры он был очень внимателен и предупредителен, ответил на все мои вопросы. Результатом очень довольна! Таких врачей хотелось бы видеть побольше!

Навіны

Такого у нас еще не бывало!

30.07.2018

С 1 по 31 августа клиентам HappyDerm, посетившим нас в будние дни с 9.00 до 15.00 и получившим услуги лазерной эпиляции на сумму всего от 35 рублей, мы дарим лазерную эпиляцию подмышечных впадин в подарок!

Попробуйте и Вы самую комфортную и эффективную эпиляцию! Наши высококвалифицированные врачи и «золотой стандарт» эпиляции – александритовый лазер – ждут Вас! :)

Команда HappyDerm

Выгадная эпіляцыя!

01.05.2017

Дарагія сябры!

Мы прапануем вашай увазе “Выгадную эпіляцыю” ў HappyDerm! Гэтыя старанна адабраныя комплексы здзівяць, пацешаць і распаляць іскру ў вашых сэрцах!

Дарагія сябры!

Вы заўважалі, што менавіта імпэт рухае жыццём, удыхаючы ў ягоныя ветразі паветра здзяйсненняў і адкрыццяў. Імпэт і зацятасць, што мяжуюць з шаленствам, раздзіраюць стандарты ўспрымання і адкрываюць новыя гарызонты! Шаленства адначасова адштурхоўвае і захапляе, але нікога не пакідае абыякавым!

Мы прапануем вашай увазе “Выгадную эпіляцыю” ў HappyDerm! Гэтыя старанна адабраныя комплексы здзівяць, пацешаць і распаляць іскру ў вашых сэрцах!

Каманда HappyDerm.

Шукаеце навагодні падарунак? Ён чакае Вас тут!

01.12.2016

Сваім кліентам HappyDerm рады прапанаваць падарункавы сертыфікат на любыя паслугі Цэнтра!

А хіба ёсць больш прыемны занятак, чым зрабіць крыху шчасліейшвым блізкага вам чалавека?

Сваім кліентам HappyDerm рады прапанаваць падарункавы сертыфікат на любыя паслугі Цэнтра!

Здзівіце сяброў і знаёмых клопатам пра іх здароўе і прыгажосць. Магчымасць атрымаць высакакласныя працэдуры ад майстроў сваёй справы выкліча буру станоўчых эмоцый! Вам застанецца толькі дапоўніць падарунак цеплынёй сваёй шчырай усмешкі! :)

А хіба ёсць больш прыемны занятак, чым зрабіць крыху шчасліейшвым блізкага вам чалавека?

Падрабязнасці ў Адміністратараў Цэнтра.

Нам споўніўся 1 год!

30.04.2016

Дарагія нашы кліенты, партнёры, сябры!

30 красавіка нам споўніўся 1 год. Першы! Самы няпросты і такі важны.

Дарагія нашы кліенты, партнёры, сябры!

30 красавіка нам споўніўся 1 год. Першы! Самы няпросты і такі важны.

Час для нас праляцеў незаўважна: кожная хвіліна мінулага года была напоўненая сэнсам і радасцю зносін з Вамі. Закладзены ў наш падмурак прынцып шчырага клопату і адказнасці за кожнага пацыента дае свой плён. Мы імкнуліся зрабіць наш маленькі свет, наша асяроддзе крышку больш “happy” і радыя таму, што нашыя старанні знайшлі водгук у Вашых сэрцах.

За гэты год мы сустрэлі так многа цудоўных, працавітых, цікавых і добразычлівых людзей, і так мала пасрэдных, гультаяватых, сумных і несумленных, што яшчэ раз пераканаліся: беларускі народ чакаюць дабрабыт і светлая будучыня!

Мы жадаем сабе працягваць атрымліваць асалоду ад любімага занятку, шчыра радавацца сваім прафесійным поспехам, развівацца і ўдасканальвацца. А Вам зычым здароўя, добрага настрою, шчасця, любові, дастатку і прыгажосці. Прыгажосці, якая не патрабуе ахвяр!

Дзякуй, што Вы з намі!
З павагай, каманда HappyDerm.

P.S. Ледзь не забыліся: з нагоды нашай гадавіны ўвесь май дорым Вам 20% зніжку на ўсе лазерныя працэдуры! Прыходзьце! Мы заўсёды радыя Вам!!!

Пра нас

Цэнтр Лазернай дэрматалогіі HappyDerm
Цэнтр HappyDerm спецыялізуецца на аказанні медыцынскіх паслуг у галіне эстэтычнай дэрматалогіі з выкарыстаннем найноўшых лазерных і спалучаных методык. Каб дасягнуць майстэрства і захаваць прывабныя кошты, мы не пашыраем бясконца асартымент нашых паслуг. Мы проста прапануем нашым кліентам самыя натуральныя і самыя эфектыўныя працэдуры сучаснай дэрматалогіі і выконваем іх практычна бязбольна. Нашы паслугі арыентаваныя на шырокія пласты насельніцтва: у нас не занадта шыкоўна, але вельмі камфортна; у нас не надта танна, але зусім не дорага. Ніякіх празмернасцяў, толькі самае неабходнае – але даведзенае да дасканаласці. Прыходзьце і паспрабуйце самі. Я ўпэўненая, Вам спадабаецца!

Дырэктар
Цэнтра Лазернай дэрматалогіі HappyDerm
Доктар першай катэгорыі
Вікторыя Васільеўна Мазго