“Так проста набыць прыгажосць”
Нам споўніўся 1 год!

Нам споўніўся 1 год!

Дарагія нашы кліенты, партнёры, сябры!

30 красавіка нам споўніўся 1 год. Першы! Самы няпросты і такі важны.

Дарагія нашы кліенты, партнёры, сябры!

30 красавіка нам споўніўся 1 год. Першы! Самы няпросты і такі важны.

Час для нас праляцеў незаўважна: кожная хвіліна мінулага года была напоўненая сэнсам і радасцю зносін з Вамі. Закладзены ў наш падмурак прынцып шчырага клопату і адказнасці за кожнага пацыента дае свой плён. Мы імкнуліся зрабіць наш маленькі свет, наша асяроддзе крышку больш “happy” і радыя таму, што нашыя старанні знайшлі водгук у Вашых сэрцах.

За гэты год мы сустрэлі так многа цудоўных, працавітых, цікавых і добразычлівых людзей, і так мала пасрэдных, гультаяватых, сумных і несумленных, што яшчэ раз пераканаліся: беларускі народ чакаюць дабрабыт і светлая будучыня!

Мы жадаем сабе працягваць атрымліваць асалоду ад любімага занятку, шчыра радавацца сваім прафесійным поспехам, развівацца і ўдасканальвацца. А Вам зычым здароўя, добрага настрою, шчасця, любові, дастатку і прыгажосці. Прыгажосці, якая не патрабуе ахвяр!

Дзякуй, што Вы з намі!
З павагай, каманда HappyDerm.

P.S. Ледзь не забыліся: з нагоды нашай гадавіны ўвесь май дорым Вам 20% зніжку на ўсе лазерныя працэдуры! Прыходзьце! Мы заўсёды радыя Вам!!!

Дорогие друзья!

На сайте работает удобная форма онлайн-записи.

Всегда рады Вам! :)

 

Модальное окно

Дорогие друзья!

Сообщите нашему администратору кодовое слово "Метрополитен" и получите дополнительную 5% скидку на любую услугу клиники до конца 2019 года!

Всегда рады Вам! :)