“Так проста набыць прыгажосць”
Лазерная шлифовка лица в Минске в косметологическом центре HappyDerm

Фракцыйныя працэдуры

Фракцыйны тэрмоліз – гэта найноўшы метад амаладжэння пашкоджанай і немаладой скуры без аперацый і доўгага аднаўленчага перыяду.

Беражлівае і «разумнае» ўздзеянне лазернага променя дазваляе справіцца з падступнымі маршчынамі, ліквідаваць рубцовыя змены і запусціць натуральныя працэсы рэгенерацыі змарнелай скуры. Гэтая ультрасучасная лазерная тэхналогія ўразіла вынікамі мільёны жанчын і мужчын па ўсім свеце. Паспрабуйце і вы!

Лазернае выпраменьванне, падзеленае з дапамогай спецыяльных тэхналогій на сотні найтанчэйшых прамянёў, стварае ў скуры мноства мікраперфарацый – фракцый, у якіх імкліва фармуецца новая і маладая скура. Уздзеянне лазера стымулюе інтэнсіўную выпрацоўку калагену і эласціну, дзякуючы чаму ў скуры запускаюцца натуральныя аднаўленчыя працэсы, якія паскараюць працэс амаладжэння. У выніку, усяго некалькі ашчадных працэдур дазваляюць скуры выглядаць маладзейшай, больш прывабнай і пазбаўляюць ад многіх дэфектаў.

На што здольны фракцыйны лазерны тэрмоліз?

Лазерны фракцыйны тэрмоліз здольны забяспечыць хуткі і сапраўды эфектны вынік пры выкананні наступных працэдур:

  • разгладжванне зморшчын на твары, шыі і зоне дэкальтэ;
  • пазбаўленне ад зморшчын і гусіных лапак вакол вачэй;
  • паляпшэнне тургару скуры і тэрапія яе правісання;
  • выпраўленне рэльефных дэфектаў скуры і пашыраных пораў;
  • выдаленне шнараў, стрый і расцяжак скуры;
  • лячэнне праблемнай скуры – постакнэ, камедоны, вугры;
  • амаладжэнне скуры кісцяў рук.

Кошты на фракцыйныя працэдуры

Чаму лепш у нас?

  • Ашчаднае стаўленне да скуры

    Інавацыйныя тэхналогіі, ужытыя ў карыстаным намі найноўшым лазеры, забяспечваюць мінімальны памер прамянёў, недасяжны для большасці звычайных фракцыйных лазераў. Дзякуючы гэтай асаблівасці, уздзеянне лазернага выпраменьвання на скуру адбываецца з мінімальнай траўматычнасцю і гарантуе мінімальны час аднаўлення скурнага покрыва пасля працэдуры.
  • Актывацыя натуральных працэсаў

    Уздзеянне лазера запускае натуральныя аднаўленчыя працэсы выпрацоўкі маладога калагену, эластыну і гіялуронавай кіслаты. Менавіта яны адказваюць за ўзровень пругкасці, падцягнутасці скуры, а таксама за выпрацоўку новых больш маладых і здаровых клетак.
    Гэты працэс, прастымуляваны лазерным уздзеяннем, натуральным чынам захоўвае выдатны выгляд абноўленай скуры на гады.
  • Дастаткова камфортна

    Сучаснае высокатэхналагічнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў нашым Цэнтры, дазваляе эфектыўна выпраўляць практычна любыя дэфекты скуры, зрабіўшы камфорт пацыента падчас працэдуры максімальна магчымым. Перад працэдурай лекар прапануе Вам абязбольвальны крэм лакальнага дзеяння або крыяанэстэзію.

Пытанні і адказы

Якія супрацьпаказанні для працэдуры фракцыйнага тэрмолізу?

Супрацьпаказаннямі да ўжывання фракцыйнага фотатэрмолізу ёсць:
• запаленчыя і інфекцыйныя захворванні скуры ў зоне апрацоўкі;
• захворванні, звязаныя з парушэннем згусальнасці крыві;
• герпес на твары ў стадыі абвастрэння;
• нядаўна праведзены пілінг;
• свежы загар, нядаўняе наведванне салярыя;
• перыяды цяжарнасці і лактацыі;
• перыяд абвастрэння хранічных захворванняў.

Колькі патрэбна працэдур, і з якой перыядычнасцю належыць іх праводзіць?

Колькасць патрэбных працэдур фракцыйнага тэрмолізу залежыць ад пастаўленай задачы. Ужо пасля першай працэдуры вы ўбачыце станоўчыя змены ў стане скуры. У сярэднім праводзіцца 2-3 працэдуры. Перад паўторным уздзеяннем неабходна дачакацца поўнага аднаўлення скурнага покрыва. Звычайна інтэрвал паміж працэдурамі складае 1,5-2,5 месяцы.

Як доўга захоўваецца эфект ад працэдуры?

Фракцыйны лазерны тэрмоліз выклікае структурную перабудову ў глыбокіх пластах скуры. Эфект ад праведзенага курсу працэдур захоўваецца як правіла на 3-4 гады. Рэгулярны догляд за скурай і абарона ад знешняй агрэсіі (у першую чаргу ад ультрафіялетавага выпраменьвання) дазволяць падоўжыць гэты тэрмін.

Як даглядаць за скурай пасля працэдуры?

Пасля працэдуры скура звычайна праходзіць шэраг стандартных фазаў: фаза шчыльных корачак, фаза іх адлушпіньвання, фаза часовага пачырванення і, нарэшце, фаза поўнага аднаўлення. Лекар падрабязна растлумачыць вам, у якой паслядоўнасці і якімі сродкамі апрацоўваць скуру ў кожную з фазаў. Асноўныя задачы ў пасляпрацэдурным перыядзе – не дапусціць інфікавання скуры ў зоне ўздзеяння і аднавіць пашкоджаны скурны покрыў. Як правіла, першыя трое сутак трэба пазбягаць намакання скуры, што зазнала фракцыйнае лазернае ўздзеянне. Далей рэкамендуецца беражлівая апрацоўка антысептыкамі і нанясенне аднаўленчых мазяў. Пасля поўнага загойвання скуры неабходна яе абараняць крэмам з SPF.

Чым фракцыйны тэрмоліз адрозніваецца ад звычайнай лазернай шліфоўкі скуры?

Класічная лазерная шліфоўка скуры прадугледжвае суцэльнае ўздзеянне на пэўную глыбіню. Гэта была адна з першых аблятыўных лазерных методык. Такога роду ўздзеянне вельмі траўматычнае, патрабуе доўгага перыяду рэабілітацыі і мае большую рызыку ўскладненняў. Суцэльная лазерная шліфоўка скуры да гэтага часу часам ужываецца для выдалення выпуклай часткі гіпертрафічнага рубца або для карэкцыі выяўленых узроставых зморшчын вакол рота.
Фракцыйны лазерны тэрмоліз – сучасная працэдура, якая забяспечвае захаванне некранутых участкаў скуры паміж мікразонамі пашкоджання, што спрыяе больш хуткаму аднаўленню пасля працэдуры. Глыбіня ж пранікнення лазернага мікрапромня пры фракцыйным уздзеянні большая, чым пры суцэльнай шліфоўцы, што забяспечвае высокую эфектыўнасць уздзеяння. Магчымасці фракцыйнага лазернага тэрмолізу пералічаныя вышэй.