“Так проста набыць прыгажосць”
Инъекция Молодости

Ін'екцыі Маладосці

Для захавання здароўя і прыгажосці скуры, як правіла, патрэбны комплексны падыход і спалучаныя методыкі. Менавіта таму ў дадатак да лазернай тэрапіі мы прапануем нашым кліентам адмыслова адабраныя і найлепшыя з сучасных ін'екцыйных тэхналогій. У нашым Цэнтры Вы можаце атрымаць прафесійныя кансультацыі і паслугі па мезатэрапіі, ін'екцыйнай контурнай пластыцы і іншых ін'екцыйных працэдурах.

Як гэта працуе?

Мезатэрапія – гэта метад карэкцыі розных эстэтычных недахопаў і аздараўлення скуры шляхам увядзення ў скуру і падскурна-тлушчавую клятчатку разнастайных лячэбных мезакактэйляў. Мезатэрапія ўжо сама па сабе з'яўляецца эфектыўнай спалучанай методыкай, бо аказвае на скуру фармакалагічнае, біястымуляцыйнае і пунктуацыйные ўздзеянне.

Біярэвіталізацыя. Дзякуючы ін'екцыям прэпаратаў на аснове нізкамалекулярнай і нестабілізаванай гіялуронавай кіслаты, у клетках скурнага покрыва запускаюцца працэсы аднаўлення і рэгенерацыі, за кошт чаго адбываецца натуральнае амаладжэнне скуры, аднаўляецца яе эластычнасць і выраўноўваецца скурны рэльеф.

Безаперацыйны ліфтынг забяспечвае імгненную падцяжку тканак. Да моманту, калі полідыяксанон – асноўнае складовае рэчыва ніці – цалкам распускаецца, апорную функцыю бяруць на сябе валокны калагену, што яго ўтрымліваюць. Такім чынам, утвараецца пругкі каркас твару, які забяспечвае эфектыўны безаперацыйны ліфтынг скуры на працягу некалькіх гадоў.

Мезатэрапія цела – гэта адзін з самых эфектыўных метадаў фізічнага амаладжэння скуры цела, які выкарыстоўваецца ў сучаснай касметалогіі. Асноўны эфект ад увядзення прэпарату зводзіцца да паляпшэння лімфазвароту ў скуры і стымуляцыі працэсаў рэгенерацыі тканак. З дапамогай мезатэрапіі цела можна без складаных пластычных аперацый эфектыўна змагацца з цэлюлітам, друзласцю і маршчыністай скурай цела.

Ін'екцыйная контурная пластыка – гэта методыка карэкцыі зморшчын, аб'ёмнага мадэлявання твару шляхам увядзення прэпаратаў на аснове высокамалекулярнай гіялуронавай кіслаты альбо гідраксіяпатыту кальцыю. Безаперацыйная ліквідацыя заўважных узроставых праблем дасягаецца за кошт утварэння дадатковага аб'ёму ў падскурна-тлушчавай клятчатцы.

Нашыя кошты

Чаму лепш у нас?

  • Бяспечна

    Давяраць сваю знешнасць і здароўе варта толькі таму, у кім не сумняваешся. Звярніце ўвагу, што ў нашым Цэнтры прымяняюцца толькі найлепшыя і бяспечныя ін'екцыйныя методыкі, высакаякасныя і сертыфікаваныя прэпараты. Пры гэтым шматгадовы досвед працы і кваліфікацыя нашых лекараў гарантуюць не толькі чаканы вынік, але і адсутнасць нечаканых ускладненняў.
  • Аператыўна

    Тэрапеўтычны і касметычны эфект ад ін'екцыйных працэдур нарастае на працягу курсу і пасля яго заканчэння. Аднак большасць нашых методык забяспечвае бачны касметычны эфект ужо праз некалькі дзён пасля першай працэдуры.
  • Цалкам камфортна

    Дзякуючы інавацыйным тэхналогіям, якія выкарыстоўваюць найтанчэйшыя іголкі, сучасныя ін'екцыйныя працэдуры сталі практычна бязбольнымі. Не верыце? Угаварыце Вашага мужчыну паспрабаваць першым і пераканайцеся ў тым, што прыгажосці сапраўды не трэба ахвяр :)
  • Заўсёды індывідуальна

    Спецыялісты ведаюць, што ўніверсальных рэцэптаў не існуе, і для дасягнення найлепшага выніку заўсёды патрэбны індывідуальны падыход. Вось чаму лекары-касметолагі нашага Цэнтра да пачатку працэдуры ўважліва выслухаюць Вашы пажаданні, вывучаць стан Вашай скуры і толькі затым вызначаць найбольш прыдатны і эфектыўны спосаб рашэння праблемы, якая Вас непакоіць.

Пытанні і адказы

Гэта вельмі балюча?

Ін'екцыйныя працэдуры могуць быць дастаткова дыскамфортныя, асабліва ў вобласці твару. Для зняцця непрыемных адчуванняў усе ін'екцыйныя працэдуры праводзяцца з выкарыстаннем мясцовага анестэтыка (крэму, гелю). Гэта тычыцца працэдур, што робяцца як на твары, так і на целе.

Якія прэпараты Вы мне будзеце ўводзіць? Які прэпарат найлепшы?

У нашым Цэнтры выкарыстоўваецца некалькі відаў прэпаратаў, але ўсе яны маюць высокую якасць, што пацверджана адпаведнымі сертыфікатамі і рэгістрацыяй Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Канчатковае рашэнне для кожнага канкрэтнага выпадку прымае лекар па ўзгадненні з Вамі.

Як доўга захаваецца эфект?

Гэта залежыць ад тыпу працэдуры, абранага прэпарата і Вашых індывідуальных асаблівасцяў. Для большасці ін'екцыйных методык заўважны эфект захоўваецца ад паўгода да двух гадоў.

Баюся страшных наступстваў ад касметалагічных працэдур, якія паказвалі па тэлевізары.

У асноўным такія выпадкі жыцця звязаны з выкарыстаннем няякасных прэпаратаў і / або з парушэннем методыкі ўвядзення, што звязана з недастаткова высокай кваліфікацыяй лекара. Выпадкі ж ускладненняў пры кваліфікаваным выкананні медыцынскіх пратаколаў складаюць менш 0.01%. Вось чаму, паўторымся: давярайце сваю знешнасць і здароўе толькі таму, у кім упэўненыя.

Хачу павялічыць вусны, але баюся, што яны атрымаюцца вялізнымі і ненатуральнымі.

Адэкватнае ўвядзенне правільнага аб'ёму ніколі не дасць эфекту гіперкарэкцыі. Райцеся з лекарам і своечасова спыняйцеся. Усе ненатуральныя вынікі атрымліваюцца толькі па асабістых настойлівых просьбах пацыентаў шляхам увядзення заведама вялікіх доз філеру.

Колькі трэба прэпарату для карэкцыі насагубных зморшчын?

Дакладны аб'ём прэпарату вызначаецца лекарам пры аглядзе. Звычайна аб'ём увядзення ў гэтую вобласць складае каля аднаго мілілітра.

Ці можна павялічыць грудзі пры дапамозе контурнай пластыкі?

Такія методыкі існуюць, аднак выконваць такія працэдуры мы настойліва рэкамендуем толькі ў спецыялізаваных клініках.

Перад працэдурай

После процедуры

  1. Не варта рабіць ін'екцыйныя працэдуры падчас месячных, бо у гэты час можа істотна павышацца болевая адчувальнасць Вашага арганізму.
  2. Калі Вы цяжарная або корміце грудзьмі, адмоўцеся на гэты перыяд ад ін'екцыйных працэдур
  3. Перад працэдурай на скуры не павінна быць макіяжу, крэмаў або ласьёнаў.
  1. В течение трех дней после инъекционной процедуры не рекомендуется пользоваться декоративной косметикой, выполнять работу в наклоне и заниматься спортом.
  2. В течение недели не стоит посещать водные процедуры, тепловые процедуры и солярий.
  3. В течение нескольких дней после процедуры воздержитесь от употребления спиртного, т.к. алкоголь способствует дегидратации тканей.