“Так проста набыць прыгажосць”
процедура подтяжки лица нитями без операции в косметологическом центре HappyDerm

Безаперацыйны ліфтынг

Безаперацыйная падцяжка твару і цела – эфектыўны метад барацьбы з прыкметамі старэння, залатая сярэдзіна паміж догляднымі працэдурамі і пластычнай хірургіяй. Яна ўключае ў сябе розныя методыкі, сярод якіх варта звярнуць увагу на ліфтынг мезаніцямі і біяарміраванне. Ніцевы ліфтынг дапаможа змяніць контуры твару і пазбавіцца ад правісання скуры. Біяарміраванне надасць скуры пругкасць, згладзіць неглыбокія зморшчыны і папярэдзіць з’яўленне больш сур’ёзных узроставых змяненняў.

Безаперацыйны ліфтынг – практычна бязбольная працэдура, падчас якой з дапамогай найтанчэйшай іголкі ў пэўныя пласты скуры ўводзяцца спецыяльныя мезатэрапеўтычныя ніткі для падцяжкі твару або біяарміруючыя гелі. Дадзеная методыка амаладжэння дазваляе не толькі паспяхова пазбавіцца ад эстэтычных узроставых праблем, але і захоўвае міміку аблічча натуральнай.

Кошты на безаперацыйны ліфтынг

Пытанні і адказы

Які эфект дае безаперацыйны ліфтынг?

Мезаніці розных складаў (полідыяксанон, полілактон, полікапралактон) і біяарміруючыя гелі з гіялуронавай кіслатой, трапляючы ў скуру, спрыяюць выпрацоўцы калагену і эласціну. У выніку Вы будзеце выглядаць маладзейшым/ай на некалькі гадоў. Пералічаныя вышэй методыкі амаладжэння прымяняюцца на любых частках цела, што маюць патрэбу ў падцяжцы: твар, шыя, дэкальтэ, жывот, плечы, сцёгны.

Наколькі балючыя гэтыя працэдуры амаладжэння?

Каб у Вас не ўзнікала непрыемных адчуванняў ад праколвання скуры іголкай, праводзіцца абязбольванне крэмамі з мясцовымі анестэтыкамі, і працэдура становіцца дастаткова камфортнай.

Колькі часу займае працэдура амаладжэння ніцямі?

Працэдура падцяжкі твару ніцямі займае ад 30 да 60 хвілін у залежнасці ад таго, якая колькасць нітак уводзіцца.

Як выглядае скура адразу пасля біяарміравання і ніцевага ліфтынгу?

Пасля ніцевага ліфтынгу (таксама вядомая як 3D ліфтынг, трэдліфтынг) на скуры могуць часова заставацца сляды ад уколаў, невялікія гематомы. Пасля працэдуры аднаўленчы перыяд доўжыцца ад 2 да 7 дзён.
Біяарміраванне менш траўматычнае. Працэс аднаўлення пасля такога амаладжэння або зусім не патрэбны, або займае некалькі дзён.

Як доўга захоўваецца эфект ад безаперацыйнага ліфтынгу?

Мезаніці, запусціўшы ў скуры структурны амаладжальны механізм, бясследна рассмоктваюцца на працягу 6-9 месяцаў. Тэрапеўтычны эфект ад працэдуры доўжыцца не менш за паўтара года.

Ці існуюць супрацьпаказанні для правядзення безаперацыйнага ліфтынгу?

Лекар падчас кансультацыі прааналізуе стан Вашага здароўя. Абсалютнымі супрацьпаказаннямі для гэтага віду амаладжэння з’яўляюцца цяжарнасць, вострыя інфекцыйныя працэсы ў арганізме, перыяд абвастрэння хранічных захворванняў скуры і злучальнай тканкі, парушэнне згусальнасці крыві.

Як правільна выбраць методыку амаладжэння?

Вызначыцца з тым, якая падцяжка твару падыдзе менавіта Вашай скуры, дапамогуць кваліфікаваныя спецыялісты медыцынскага цэнтра HappyDerm! :) Не спяшайцеся выбіраць працэдуру, грунтуючыся на парадах знаёмых і інфармацыі ў сеціве. Запішыцеся на прыём да доктара. Ён раскажа значна больш, а падыход да вырашэння Вашай праблемы будзе індывідуальным.

Перад працэдурай

  1. На працягу аднаго тыдня перад працэдурай забаронены прыём прэпаратаў, якія разрэджваюць кроў (аспірын, клапідагрэл, варфарын і інш.).
  2. За суткі да працэдуры не рэкамендуецца ўжываць алкагольныя напоі.
  3. За тры дні да працэдуры Вам могуць быць прызначаныя спецыяльныя прэпараты, якія папярэджваюць узнікненне пігментацыі.