“Так проста набыць прыгажосць”
инъекции Ботокса и Диспорта в Минске в косметологическом центре Happyderm

Карэкцыя зморшчын
батулатаксінам А

Спрэчкі вакол прымянення прэпаратаў на аснове батулатаксіну (Дыспорт, Ботакс, Ксеамін і інш.) былі, ёсць і, напэўна, аціхнуць не хутка. У няўмелых руках ён – зло, а ў руках прафесіянала – палачка-ратавалачка для ўсіх прыгажунь, якія мараць пазбавіцца ад мімічных зморшчын і захаваць натуральную маладосць скуры. На працягу многіх гадоў яго папулярнасць застаецца стабільна высокай.

Прэпарат уводзяць у гіперактыўную мышцу на твары, блакуючы тым самым яе нервовыя канчаткі і, адпаведна, скарачэнне яе валокнаў. Расслабленне мышцы прыводзіць да разгладжвання маршчын. Вынік працэдуры наўпрост залежыць ад прафесіяналізму лекара: калі прэпарат уведзены ў патрэбнай колькасці і дакладна ў цягліцу – эфект будзе цудоўным. Яшчэ адна важная ўмова – наяўнасць дастатковай адчувальнасці арганізму да батулатаксіну тыпу А.

Кошты на карэкцыю зморшчын батулатаксінам А

Пытанні і адказы

У якім узросце рэкамендуецца карэкцыя зморшчын батулінічным таксінам?

Ін’екцыі ботаксу выконваюцца паводле паказанняў людзям старэйшым за 18 гадоў. Да прыкладу, калі ў маладой дзяўчыны з-за празмерна рухомай мускулатуры твару ўтварыліся мімічныя маршчыны, працэдуру лепш правесці, не чакаючы пагаршэння. У адваротным выпадку да трыццаці пяці гадоў праблемы са зморшчынамі могуць быць настолькі сур’ёзнымі, што змагацца з імі будзе нашмат цяжэй. Для узроставай скуры дыспорт нярэдка ўжываюць у комплексе з іншымі сродкамі для амаладжэння.

Ад якіх зморшчын можна пазбавіцца з дапамогай батулатаксіну?

Ін’екцыі батулатаксіну выкарыстоўваюцца для карэкцыі гіперкінетычных зморшчын твару. Найбольш вывучаная і бяспечная вобласць – верхняя трэць твару (міжброўная вобласць, лоб, “гусіныя лапкі” вакол вачэй). У асобных выпадках прэпаратам карэктуюць ніжнюю траціну твару і зморшчыны над верхняй губой.

Як праходзіць працэдура і наколькі яна балючая?

Карэкцыя мімічных зморшчын батулатаксінам займае менш за паўгадзіны. Доктар-касметолаг праводзіць ін’екцыі прэпарату без мясцовай анестэзіі, але па Вашым пажаданні можа выкарыстоўвацца крэм з анестэтыкам. Сама працэдура бязбольная.

Як часта трэба праводзіць працэдуру?

Паўнавартасны эфект ад батулатаксіну бачны праз два тыдні пасля працэдуры і захоўваецца ад 4-6 месяцаў да 2 гадоў у залежнасці ад індывідуальных асаблівасцяў Вашага арганізму. Больш падрабязна гэтае пытанне трэба абмяркоўваць з доктарам на індывідуальнай кансультацыі.

Якія супрацьпаказанні да ўвядзення батулатаксіну?

Перашкодай для правядзення працэдуры з’яўляюцца цяжарнасць і перыяд лактацыі, некаторыя сістэмныя захворванні (гемафілія, міяпія), перыяд абвастрэння хранічных захворванняў скуры і злучальнай тканкі. Прэпарат проціпаказаны пры гіперадчувальнасці да ягоных кампанентаў. Абавязкова пракансультуйцеся з лекарам наконт асаблівасцяў Вашага здароўя, якія маглі б выклікаць ускладненні!

Дзе зрабіць ін’екцыі прэпарату Дыспорт у Мінску?

Мы рэкамендуем звярнуцца ў медыцынскі цэнтр HappyDerm! :) Нашы спецыялісты праводзяць працэдуру на найвышэйшым узроўні: бязбольна і з максімальна натуральным вынікам. Кошт за адну адзінку прэпарату Дыспорт у медыцынскім цэнтры HappyDerm – адзін з самых нізкіх у Мінску і прыемна Вас здзівіць (гл. Раздзел «Кошты»)! :)

Перад працэдурай

  1. Напярэдадні ін’екцыі батулатаксіну пажадана не ўжываць алкаголь.
  2. Падрабязныя інструкцыі аб тым, як паводзіць сябе да і пасля працэдуры, Вам дасць лекар на папярэдняй кансультацыі.