“Так проста набыць прыгажосць”
мезотерапия и биоревитализация лица, тела, волос и кожи головы в Минске в косметологическом центре HappyDerm

Мезатэрапія, біярэвіталізацыя

Мезатэрапія і біярэвіталізацыя – ін’екцыйныя касметалагічныя працэдуры, прызначаныя для догляду за тварам, целам і валасамі. Яны насычаюць скуру вітамінамі, мінераламі і мікраэлементамі, што робіць яе прыгожай, пругкай, свежай, а таксама дапамагаюць пазбавіцца ад недасканаласцяў, узроставых змяненняў і запавольваюць старэнне.

Сутнасць такіх ін’екцый палягае на тым, што ў пэўны пласт скуры, непасрэдна ў тым месцы, якое найбольш мае патрэбу ў падтрымцы альбо аднаўленні, з дапамогай найтанчэйшай іголкі ўводзяцца біялагічна актыўныя рэчывы. На адрозненне ад крэмаў або лекаў, якія прымаюцца ўнутр, уколы прыгажосці, пранікаючы глыбока ў скуру, дазваляюць хутка і бязбольна ліквідаваць менавіта тую праблему, якая Вас хвалюе.

Кошты на мезатэрапію, біярэвіталізацыю

Пытанні і адказы

Якія праблемы вырашае мезатэрапія?

Мезатэрапія твару дапаможа Вам, калі пачынаюць з’яўляцца мімічныя зморшчыны, непакоіць сухасць скуры ці часта абвастраецца акнэ.
Мезатэрапія скуры галавы з’яўляецца базавым лячэннем пры праблеме выпадзення валасоў. Таксама мезатэрапія для валасоў (мезатэрапія галавы) эфектыўна сілкуе скуру і валасяны покрыў карыснымі рэчывамі, надае ім здаровы выгляд, пазбаўляе ад перхаці.
Мезатэрапія цела – гэта магчымасць пазбавіцца ад “апельсінавай скуркі” і залішніх тлушчавых адкладанняў, якія псуюць знешні выгляд і Ваша настрой.

Якія праблемы вырашае біярэвіталізацыя?

Біярэвіталізацыя твару вяртае скуры абліччу здаровы колер, запавольвае працэсы старэння, дазваляе пазбавіцца ад цёмных кругоў пад вачыма.

У якім узросце можна рабіць ін’екцыі прыгажосці?

У любым! Нават маладая скура часам мае патрэбу ў падтрымцы. Аднак неабходнасць прымянення таго ці іншага прэпарату для Вашай скуры павінен вызначыць спецыяліст.

Ці ёсць у працэдуры супрацьпаказанні?

Супрацьпаказана ўводзіць ін’екцыі прыгажосці цяжарным жанчынам і мамам у перыяд кармлення, а таксама не рэкамендавана ў выпадку, калі кліент перанёс нядаўна сур’ёзнае аператыўнае ўмяшанне. У выпадку, калі Вас нешта непакоіць, напярэдадні правядзення ін’екцыі абавязкова пракансультуйцеся з нашым спецыялістам.

Колькі доўжыцца дзеянне прэпарату, і праз які час варта паўтарыць увядзенне ін’екцыі?

Эфект ад працэдуры будзе заўважны ў прамежку ад 6 месяцаў да года. Шмат што залежыць ад таго, які іменна прэпарат Вам уводзілі, а таксама ад індывідуальных асаблівасцяў арганізму. Больш падрабязна на гэтае пытанне Вам зможа адказаць лекар. Ён жа парэкамендуе аптымальны інтэрвал паміж працэдурамі.

Дзе ў Мінску зрабіць “уколы прыгажосці”?

Звяртайцеся ў медыцынскі цэнтр HappyDerm! :) Кошт Вас парадуе!

Перад працэдурай

  1. Загадзя пракансультуйцеся з доктарам. Абавязкова паведаміце спецыялісту пра тое, на якія прэпараты ў Вас ёсць алергія і ці маеце схільнасць да з’яўлення герпесу.
  2. За тры дні да працэдуры не рэкамендуецца прымаць шэраг медыцынскіх прэпаратаў, у тым ліку тых, што разрэджваюць кроў, моцных абязбольвальных (поўны спіс удакладніце на кансультацыі ў спецыяліста нашага цэнтра).
  3. За суткі да працэдуры не варта наносіць касметыку на твар.
  4. Напярэдадні пажадана адмовіцца ад спіртнога, курэння, а таксама не наведваць салярый і не загараць.