“Так проста набыць прыгажосць”
Лазернае амаладжэнне скуры

Лазернае амаладжэнне скуры

Неінвазіўнае амаладжэнне скуры твару і дэкальтэ выконваецца з дапамогай адмыслова сфармаванага выпраменьвання неадымавага лазера.

Працэдура праводзіцца без пашкоджання скуры і ідэальна пасуе пацыентам ва ўзросце ад 30 да 45 гадоў, якія жадаюць «асвяжыць» скуру, палепшыць яе знешні выгляд, а таксама пазбавіцца ад самых першых прыкмет яе старэння.

Мэтай лазернага выпраменьвання пры правядзенні працэдуры з'яўляецца падскурная сетка капіляраў, мікраскопішчы меланіну і калагенаўтрымальныя структуры скуры. Уздзеянне высокаэнергетычнага лазернага выпраменьвання прыводзіць да каагуляцыі гіпертрафаваных дробных (часта не бачных воку) сасудзістых структур скуры. У выніку адбываецца лячэнне ад разацэа і куперозу, аднаўленне натуральнага сілкавання скуры і паляпшэнне яе колеру.

Адначасова з гэтым працэсам з боку сасудзістых структур вылучаецца энергія, якая выгравае дэрму, што станоўча ўплывае на актыўнасць фібрабластаў. За кошт лакальна вылучанага цяпла ўшчыльняецца калагенавы каркас, што прыводзіць да павышэння пругкасці скуры і разгладжвання дробных зморшчын.

Нашыя кошты

Чаму лепш у нас?

  • Прафілактыка старэння

    Працэдура, якая праводзіцца ў нашым Цэнтры, не толькі ліквідуе першыя прыкметы старэння Вашай скуры, але і носіць прафілактычны характар. Яна аказвае магутнае стымулюючае і ўмацавальнае дзеянне на калагенавы каркас Вашай скуры, тармозячы працэсы яе завядання. Акурат гэтак жа, як рэгулярная прафілактыка ў дантыста дазваляе падоўжыць і захаваць прыгажосць усмешкі, наша працэдура дазваляе на доўгія гады захаваць маладосць і прыгажосць скуры, максімальна адтэрмінаваўшы праявы прыкмет яе старэння.
  • Фізіялагічнасць

    Эфект амаладжэння скуры, паляпшэння яе тону і пругкасці ў першую чаргу звязаны з аднаўленнем натуральнага сілкавання скуры і актывізацыі яе калагенаўтрымальных структур. Ніякіх лекаў, ін'екцый, ніякага стрэсу, звязанага з пашкоджаннем тканак. Працэдура вельмі фізіялагічная і актывізуе натуральныя аднаўленчыя працэсы ў арганізме.
  • Неінвазіўнасць

    Існуе мноства розных спосабаў аднаўлення прыгажосці скуры, але большасць з іх звязана з разбурэннем наяўнага скурнага покрыва і, адпаведна, з досыць доўгім аднаўленчым перыядам. Вось чаму, праз адсутнасць вольнага часу, не кожная жанчына можа імі скарыстацца.
    Працэдура, якая праводзіцца ў нашым Цэнтры, не звязаная з якім-колечы пашкоджаннем скуры або агрэсіўным умяшаннем у Ваш арганізм. Вы можаце адразу ж вярнуцца да сваёй звычайнай дзейнасці.
  • Гэта не балюча, гэта прыемна

    Пры выкананні гэтай працэдуры астуджэнне скуры не выкарыстоўваецца, бо мы імкнемся да цеплавой актывацыі і стымуляцыі актыўнасці росту фібрабластаў, а таксама да павышэння тонусу ўжо існага калагенавага каркасу і сінтэзу новых калагенавых валокнаў.
    Нягледзячы на адсутнасць астуджэння скуры, лазернае ўздзеянне пры гэтай працэдуры не выкліча ў Вас ніякіх болевых адчуванняў. Яно суправаджаецца лёгкім паколваннем і камфортным адчуваннем цяпла.
  • Бясплатная кансультацыя спецыяліста

    Пры выкананні гэтай працэдуры кансультацыя спецыяліста і поўны агляд скуры праводзяцца БЯСПЛАТНА.

Пытанні і адказы

Чым выкліканыя першыя прыкметы старэння скуры?

Нармальныя абменныя і сілкавальныя працэсы скуры забяспечваюцца дзейнасцю скурных капіляраў, якія ўтвараюць яе смочкавы пласт. Ён падзяляе сабой паверхневыя слаі скуры і размешчаныя глыбей структуры, што ўтрымліваюць калаген. З узростам, па тых ці іншых прычынах частка капіляраў смочкавага слоя павялічваецца ў дыяметры (гіпертрафуецца) і не можа нармальна выконваць сваю функцыю. Характэрнымі асаблівасцямі гіпертрафаваных капіляраў з'яўляецца застой у іх крыві і зніжэнне пранікальнасці змененай сасудзістай сценкі, што перашкаджае абменным працэсам паміж тканкамі скуры і крывёй або наогул выключае іх магчымасць. Такія капіляры, часцей за ўсё, не бачныя воку, але надаюць скуры характэрны адценне. Такім чынам, узроставыя змены скуры, а менавіта зніжэнне тургару, эластычнасці, вільготнасці, мясцовага імунітэту і маршчыністасць шмат у чым абумоўленыя доўгім парушэннем яе сілкавання ў выніку пашкоджання капіляраў смочкавага слоя. Менавіта таму, паводле вызначэння агенцтва Міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША FDA (Food and Drug Administration), дробная сасудзістая сетка і дыфузная пігментацыя з'яўляюцца першаснымі прыкметамі старэння скуры.

Колькі працэдур варта рабіць?

Поўнага эфекту ад адной працэдуры не атрымаецца, хоць нават пасля першага сеансу Вы адчуеце і заўважыце ў люстэрку першыя станоўчыя змены. Для праяўлення выразнага выніку неабходна прайсці курс працэдур. Пасля кожнай працэдуры будзе адбывацца паступовае павышэнне тургару скуры, паляпшэнне колеру твару, памяншэнне пашыраных пораў. Для найлепшага выніку неабходна правесці 6-8 працэдур з інтэрвалам у 10-15 дзён. Эфект лазернага амаладжэння будзе працягваць нарастаць яшчэ на працягу месяца пасля апошняй працэдуры.

У чым адрозненне гэтай працэдуры ад фракцыйнага амаладжэння?

Працэдура неінвазіўнага амаладжэння не будзе мець дастатковага эфекту ў адносінах да відавочна выяўленых узроставых зменаў скуры, напрыклад буйных зморшчынаў і складак. У такіх выпадках раім працэдуру фракцыйнага тэрмолізу. Сутнасць працэдуры фракцыйнага амаладжэння палягае ў стварэнні на скуры дробнай сеткі перфарацый. Такія перфарацыі-разрэзы робяцца на ўсю глыбіню скуры, да з'яўлення крыві. Зразумела, што пры такой працэдуры відавочнае даволі моцнае траўмаванне скуры, якое патрабуе працяглага перыяду аднаўлення, за які Вы наўрад ці зможаце паказацца на людзі.
Працэдура ж неінвазіўнага амаладжэння, выкананая ў нашым цэнтры, праходзіць без пашкоджання скуры і прызначана для тых, чыю скуру толькі кранулі прыкметы завядання, для тых, каму рабіць досыць траўматычную фракцыйную працэдуру ранавата альбо проста не хочацца.

Перад працэдурай

После процедуры

  1. Для найлепшага выніку на працягу тыдня да курсу і падчас яго пазбягайце сонечнага ўздзеяння, наведвання салярыя, а таксама выкарыстання крэмаў / ласьёнаў для загару.
  2. Перад працэдурай старанна адмыйце скуру ад любога макіяжу, крэмаў або ласьёнаў.
  1. Возможно применение увлажняющего крема на основе алоэ или эквивалентный гель.
  2. Во время и сразу после курса процедур кожа очень чувствительна к солнечному свету, поэтому используйте широкополосный солнцезащитный крем (SPF 30 или больше) во время курса и после его окончания.