“Так проста набыць прыгажосць”
Лазерное лечение грибка ногтей

Лазернае лячэнне грыбка пазногцяў (аніхамікозу)

Традыцыйныя метады лячэння аніхамікозу вельмі часта не даюць жаданага выніку. Дзякуючы развіццю лазерных тэхналогій у нашых кліентаў з’явілася магчымасць дасягаць поўнага вылечвання гэтага складанага захворвання. Лазернае лячэнне аніхамікозу, якое выкарыстоўваецца ў нашым Цэнтры, дазваляе лячыць грыбок пазногцяў хутка, камфортна і без шкоды для арганізма.

Сутнасць працэдуры заключаецца ў тым, што лазерны прамень з пэўнымі параметрамі пранікае праз усю таўшчыню пазногцевай пласціны і паглынаецца каранёвай сістэмай грыбка (міцэліем), што знаходзіцца ў пазногцевым ложы, гэта прыводзіць да яго нагрэву ~ да 50° С. Гэтай тэмпературы дастаткова для дэнатурацыі бялку грыбковых клетак, што выклікае іх паміранне. Такі метад дазваляе правесці дэструкцыю міцэлію грыбка, у выніку чаго ўся пашкоджаная паверхня цалкам аднаўляецца. Апрацоўка пазногцевай пласціны променем лазера з’яўляецца абсалютна бяспечнай для арганізма і не мае пабочных эфектаў.

Нашыя кошты

Чаму лепш у нас?

  • Бяспечна

    З прычыны таго, што нагрэў пазногцевай пласціны доўжыцца ўсяго некалькі мілісекундаў, і за гэты час клеткі скуры не паспяваюць зрэагаваць і празмерна нагрэцца, лазерны прамень уздзейнічае толькі на міцэлій грыбкоў, пакідаючы суседнія здаровыя тканкі некранутымі. Важным з’яўляецца яшчэ і тое, што пры лазерным лячэнні звычайна не патрэбна выкарыстанне лекавых прэпаратаў унутранага ўжывання. Такім чынам, лячэнне не выклікае таксічных і алергічных рэакцый у Вашым арганізме.
  • Эфектыўна

    Даследаванні, праведзеныя медыцынскімі ўстановамі Еўропы і ЗША, паказалі, што ўзровень вылечвання ад аніхамікозу з дапамогай лазернага метаду, які выкарыстоўваецца ў нашым Цэнтры, складае больш за 86%.
  • Прафесійна

    У нашым Цэнтры працуюць лекары са шматгадовым досведам лазернага лячэння аніхамікозу, якія дамагліся значных вынікаў у змаганні з гэтым захворваннем. Вось чаму Вы можаце быць упэўненыя ў тым, што доктар падбярэ індывідуальна для Вас аптымальныя пратаколы апрацоўкі, якія забяспечаць дасягненне сапраўды найлепшага выніку.
  • Бескантактныя тэхналогіі

    Звярніце ўвагу, што ў дадатак да ўсіх стандартных патрабаванняў медыцынскай стэрыльнасці, падобныя працэдуры ў нашым Цэнтры выконваюцца без непасрэднага кантакту са скурай і пазногцем. У выніку, рызыка пераносу інфекцыі зведзена да нуля.
  • Камфортна і зручна

    З дапамогай спецыяльнага нямецкага апарата Cryo-6 мы лакальна зніжаем адчувальнасць Вашай скуры, астуджаючы яе ў зоне апрацоўкі – у выніку працэдура становіцца поўнасцю камфортнай.
    Працягласць працэдуры складае ад 15 да 30 хвілін, пасля чаго Вы зможаце вярнуцца да сваіх паўсядзённых справаў без якіх-колечы спецыяльных абмежаванняў.
  • Выгадна

    Нашыя кошты гавораць самі за сябе – кошт курсу працэдур ніжэйшы за кошт курсавага прыёму якасных пераральных супрацьгрыбковых прэпаратаў. Пры гэтым не варта забываць, што лазерныя працэдуры, у адрозненне ад медыкаментознага лячэння, не выклікаюць інтаксікацыі Вашага арганізма.

Пытанні і адказы

Як распазнаць, што пазногці або скура заражаныя грыбком?

Аніхамікоз, або грыбковае паражэнне пазногцевых пласцінак, адносіцца да інфекцыйнага захворвання, якое лёгка перадаецца ад хворага чалавека да здаровага. Калі своечасова не пачаць лячэнне, то грыбковае паражэнне хутка пераходзіць з пазногцяў на ступню, нярэдка прыводзячы да ўскладненняў. Вось чаму звярнуцца да ўрача трэба адразу, як толькі Вы заўважылі ў сябе наступныя прыкметы:
• Нераўнамерная структура або афарбоўка пазногця.
• Пустэчы пад пазногцевым ложам.
• Палоскі або пакрэсленасць пазногця.
• Патаўшчэнне пазногцевых пласцінак.
• Непрыемны пах.

Чаму аніхамікоз лепш лячыць лазерам?

Аніхамікоз ніколі не знікае сам па сабе. Сучасная медыцына прапануе не так шмат альтэрнатыў для лячэння гэтай хваробы.
Хірургічны метад выдалення пазногця або яго часткі з’яўляецца дастаткова балючым і патрабуе працяглага перыяду аднаўлення. Акрамя таго, вынікам такой працэдуры можа стацца адрастанне дэфармаванай пазногцевай пласціны.
Мясцовыя супрацьгрыбковыя сродкі ў лячэнні аніхамікозу не прыносяць чаканага выніку, бо дрэнна пранікаюць пад ногцевую пласцінку, а супрацьгрыбковыя лекавыя прэпараты для ўнутранага ўжывання патрабуюць працяглага прыёму, з’яўляюцца таксічнымі для арганізма і ўздзейнічаюць на імунную сістэму чалавека.
Зусім нядаўна ў лячэнні грыбка сталі выкарыстоўваць лазерныя тэхналогіі, ужыванне якіх дазволіла хутка і эфектыўна знішчаць узбуджальнікаў хваробы. Лазерны прамень са спецыяльна падабранымі параметрамі свабодна пранікае праз ногцевую пласціну і эфектыўна знішчае грыбковыя клеткі. З прычыны таго, што лазерны імпульс доўжыцца ўсяго дзясятак мілісекунд і за гэты час клеткі скуры не паспяваюць зрэагаваць і празмерна нагрэцца – працэдура адбываецца камфортна і не мае ніякіх негатыўных эфектаў.

Колькі працэдур трэба прайсці, каб пазбавіцца ад грыбка пазногцяў?

Стандартны курс лазерных працэдур складаецца з 3-х сеансаў у першы месяц і далей 1 раз на месяц да поўнага адрастання здаровых пазногцевых пласцін. У цэлым, гэта можа скласці ад 5 да 8 працэдур. Ваш асабісты курс будзе ўдакладнены лекарам зыходзячы з Вашага індывідуальнага стану і дынамікі лячэння.

Ці варта на фоне лазернага лячэння прымаць антыгрыбковыя прэпараты і працягваць мясцовае лячэнне мазямі, кроплямі, лакамі?

Улічваючы таксічнасць некаторых супрацьгрыбковых лекаў пры доўгім курсавым прыёме, мы рэкамендуем з асцярожнасцю і толькі разам з доктарам вырашаць, ці працягваць іх прымаць. Як правіла, прыём прэпаратаў унутр не патрэбны! У той жа час працяг мясцовага лячэння мазямі, кроплямі, лакамі можа быць рэкамендаваны, хутчэй, з прафілактычнага пункту гледжання.

Як падрыхтавацца да правядзення працэдуры?

Працэс падрыхтоўкі да працэдуры нескладаны: напярэдадні зрабіце дома ванначку для пазногцяў – адпарце ногі ў цёплай вадзе з содай і мылам. Пасля гэтага акуратна выдаліце пілачкай і нажніцамі адлушчаныя і нежыццяздольныя ўчасткі пазногцевых пласцін. Старайцеся пры гэтым не пашкоджваць пазногцевыя валікі і суседнюю скуру.
Калі Вам выдалілі пашкоджаную частку пазногця хірургічным шляхам, але гэта не дало вынікаў, то перад ужываннем лазера павінна прайсці не менш за 3 месяцы пасля аперацыі.

Як правільна апрацоўваць абутак, шкарпэткі, пальчаткі падчас лячэння грыбка пазногцяў?

Існуе мноства методык фізічнага ўздзеяння на міцэлій грыбка, які захоўваецца ў вопратцы і абутку: ад знішчэння рознымі кіслотамі (напрыклад, воцатнай), фармальдэгідамі, антысептыкамі да ультрафіялетавага апрамянення ў спецыяльных камерах. Найбольш радыкальная і максімальна эфектыўная, натуральна, замена шкарпэтак і абутку на новыя. Вы маеце права самі выбраць, што Вам больш даспадобы. Памятаеце толькі, што знішчэнне грыбка ў абутку і вопратцы часам грае вызначальную ролю ў поўным вылечванні ад гэтай хваробы.

Ці ёсць гарантыя, што лазернае лячэнне назаўжды пазбавіць мяне ад грыбка пазногцяў?

Скажам шчыра, такія гарантыі ў медыцыне – рэч вельмі ўмоўная. Ніхто не абаронены ад рэкантамінацыі (паўторнага заражэння), бо ачаг інфекцыі знаходзіцца часам там, дзе яго ніхто не чакае. Акрамя таго, значна змененыя (вельмі вялікай таўшчыні) пазногцевыя пласціны зніжаюць эфектыўнасць працэдур і могуць запатрабаваць павелічэння іх колькасці. Аднак методыка лазернай тэрапіі даказала сваю эфектыўнасць і з’яўляецца на сённяшні дзень, мабыць, найлепшай альтэрнатывай іншым відам лячэння грыбка пазногцяў. Паводле статыстыкі, пры лазерным лячэнні гэтага захворвання, поўнае вылечванне адбываецца ў 86,2% выпадкаў. Прагноз на Ваш прыватны выпадак зможа даць доктар падчас папярэдняй кансультацыі.

Ці залежыць эфектыўнасць лячэння аніхамікозу ад працягласці яго існавання?

Безумоўна, такая сувязь ёсць. “Свежыя” грыбкі найбольш паддаюцца лазернаму променю. Асабліва гэта заўважна ў дачыненні да дзяўчат, якія заразіліся на манікюры: часам, адной-двух працэдур бывае дастаткова для поўнага вылечвання. У той жа час грыбок, які “паядае” пазногцевыя пласціны дзясяткамі гадоў, вельмі ўстойлівы. Дамагчыся вынікаў у такіх выпадках досыць складана, але магчыма.

Перад працэдурай

После процедуры

  1. Здыміце лак з пазногцяў, калі ён ёсць.
  2. Напярэдадні зрабіце дома ванначку для пазногцяў – адпарце ногі ў цёплай вадзе з содай і мылам (~ 20 хвілін).
  3. Выдаліце пілачкай і нажніцамі адлушчаныя і нежыццяздольныя ўчасткі пазногцевых пласцін. Старайцеся пры гэтым не пашкоджваць пазногцевыя валікі і суседнюю скуру.
  4. У дзень правядзення працэдуры не апрацоўвайце хворыя канцавіны крэмамі, прысыпкамі і іншымі прэпаратамі.