“Так проста набыць прыгажосць”
Лазернае лячэнне парушэнняў пігментацыі

Лазернае лячэнне парушэнняў пігментацыі

Лазернае выдаленне пігментных плям з'яўляецца самым дзейсным і бяспечным спосабам пазбаўлення ад непажаданай пігментацыі. Сучасныя лазерныя сістэмы і стандартныя, добра адпрацаваныя методыкі дазваляюць пазбаўляцца практычна ад усіх відаў плоскіх пігментных плям – узроставыя пігментныя плямы, пасляродавыя, кава з малаком, рабацінне і іншыя.

Механізм выдалення пігментных плям заключаецца ў тым, што меланін, які залішне сканцэнтраваны ў зоне пігментнай плямы, эфектыўна паглынае выпраменьванне спецыяльна падабраных лазераў, што прыводзіць да разбурэння клетак – меланацытаў, якія адказваюць за залішнюю пігментацыю. Рэшткі разбураных клетак з утрыманнем меланіну паступова выдаляюцца са скуры за кошт фагацытозу. У выніку колер скуры набывае свой натуральны выгляд.

Адсутнасць уздзеяння на навакольныя тканкі ў працэсе разбурэння пігментных плям (селектыўнасць) забяспечваецца за кошт больш высокай канцэнтрацыі меланіну ў пляме у параўнанні з яго канцэнтрацыяй у скуры.

Нашыя кошты

Чаму лепш у нас?

  • Без пашкоджання скуры

    Сёння прапануецца мноства розных методык лячэння пігментных плям: механічная дэрмабразія, прыпяканне вадкім азотам, электракаагуляцыя, апрамяненне эрбіевым або вуглекіслотным лазерам, а таксама “ўніверсальнай” IPL-устаноўкай. Тыповыя ўскладненні гэтых метадаў – рубцовыя змены скуры, інфікаванне, другасная гіперпігментацыя і г.д.
    Падчас працэдуры лазернага выдалення пігментных плям у нашым Цэнтры цэласнасць скуры не парушаецца і рызыка інфікавання адсутнічае.
  • Камфортна

    Падчас працэдуры мы лакальна зніжаем адчувальнасць Вашай скуры, ахалоджваючы яе ў зоне апрацоўкі халодным паветрам – у выніку выключана ўзнікненне болевага сіндрому і працэдура робіцца цалкам камфортнай. Вы будзеце адчуваць толькі лёгкае пашчыпванне.
  • Зручна

    Пасля апрацоўкі пігментнай плямы ў нашым Цэнтры няма неабходнасці змяняць свой звыклы распарадак жыцця. Вы можаце вярнуцца да звычайнай дзейнасці адразу пасля працэдуры.
  • Бясплатная кансультацыя спецыяліста

    Пры выкананні гэтай працэдуры кансультацыя спецыяліста і поўны агляд скуры праводзяцца БЯСПЛАТНА.

Пытанні і адказы

Якія прычыны пігментацыі?

Існуе мноства прычыны такога стану скуры: прыроджаныя парушэнні меланагенезу, пабочны эфект сонечных ваннаў і салярыяў, вынік стрэсаў, цяжарнасць, клімактэрычны перыяд і іншыя гарманальныя змены ў арганізме, узроставыя змены скуры, захворванні ўнутраных органаў, што выводзяць прадукты абмену рэчываў з арганізму (печань, ныркі, кішэчнік). Пігментныя плямы на скуры асобы таксама нярэдка ўтвараюцца з-за касметалагічных працэдур, якія праводзіліся з парушэннем тэхналогіі.
Апошнія дзесяцігоддзі адзначаецца стабільны рост пігментацыі ў 10-15% на год, але пералічанымі вышэй прычынамі такі рост цяжка растлумачыць. Да віноўнікаў такога росту пігментацыі спецыялісты адносяць прымяненне кантрацэптываў, выкарыстанне стэроідаў, метадалагічных і гарманальных прэпаратаў у харчовай прамысловасці.

Колькі працэдур патрэбна для выдалення пігментных плям?

Для выдалення абмежаванай плоскай паверхневай пігментнай плямы, як правіла, дастаткова адной працэдуры.
Ліквідацыя ж пігментных утварэнняў, якія складаюцца са значных скопішчаў меланіну, можа запатрабаваць большай колькасці сеансаў. Звязана гэта з тым, што верхнія пласты меланіну экраніруюць (закрываюць ад лазернага выпраменьвання) больш глыбокія яго пласты. Асвятленне скурнага пігменту ў гэтых выпадках адбываецца паступова – па меры паслойнага разбурэння меланіну лазерным праменем ад працэдуры да працэдуры. У такіх выпадках можа спатрэбіцца ад дзвюх да трох працэдур з інтэрвалам у 3–4 тыдні. Інтэрвал паміж працэдурамі абумоўлены часам, неабходным для выдалення з апрацаванага ўчастка скуры рэшткаў разбураных клетак з меланінам за кошт працэсаў фагацытозу.
Канчатковы эфект лазернага выдалення пігментных плям можна ацаніць праз 3–4 тыдні пасля апошняй працэдуры.

Ці існуюць сезонныя абмежаванні для лазернага выдалення пігментацыі?

Сезонныя абмежаванні звязаныя толькі з сонечнай актыўнасцю.
У перыяд высокай сонечнай актыўнасці выдаленне гіперпігментаваных участкаў скуры не праводзіцца. У Беларусі найбольш спрыяльны сезон для такіх працэдур з кастрычніка па красавік. Звярніце ўвагу таксама, што на працягу месяца да і пасля курсу, а таксама падчас курсу працэдур Вам нельга будзе наведваць салярый і знаходзіцца на адкрытым сонцы.

Як знізіць рызыку паўторнага з'яўлення пігментных плям?

Схільнасць скуры да гіперпігментацыі па заканчэнні лячэння застаецца ранейшай. Вось чаму вельмі важна пастарацца выключыць фактары, якія могуць прывесці да паўторнай пігментацыі.
У першую чаргу для схільнай да пігментацыі скуры асабліва важна забяспечыць надзейную абарону ад сонца круглы год. Не забывайце карыстацца сонцаахоўнымі крэмамі не толькі ўлетку, але і ў зімовыя сонечныя дні.
Калі карычневыя плямы на скуры турбуюць рэгулярна, ніколі не выкарыстоўвайце фотатаксічныя сродкі.
Працэдуры, якія злупліваюць верхні слой скуры, можна праводзіць толькі ў прафесійнага касметолага. Пасля касметалагічных працэдур важна заўсёды абараняць скуру ад сонца.

Перад працэдурай

После процедуры

  1. Працэдуры на адкрытых участках цела пажадана праводзіць у перыяд паніжанай сонечнай актыўнасці (восень, зіма, вясна).
  2. Калі існуе імавернасць сонечнага ўздзеяння на адпаведны ўчастак, на працягу 3 тыдняў да курса неабходна выкарыстоўваць шырокапалосны сонцаахоўны крэм (SPF 30 або вышэй).
  3. У дзень працэдуры старанна ачысціце скуру ад любога макіяжу, крэмаў або ласьёнаў.
  1. После процедуры Ваша кожа будет чувствительна к солнечному свету. Поэтому используйте широкополосный солнцезащитный крем (SPF 30 или больше).
  2. Обработанные пигментные пятна, вероятнее всего, покроются корочкой, которая отпадет/отшелушится в течение 5-10 дней. Не следует счесывать или сдирать ее.
  3. В течение месяца после окончания процедур Вам нельзя будет посещать солярий, и находиться на открытом солнце.