“Так проста набыць прыгажосць”
Лазерное удаление сосудистых новообразований

Лазернае выдаленне сасудзістых новаўтварэнняў

Найбольш эфектыўным, а часта адзіным спосабам лячэння сасудзістых паталогій скуры (сасудзістыя зорачкі і сеткі, купероз, вінныя плямы і гемангіёмы) з'яўляецца прымяненне лазера.

Мы выкарыстоўваем лазерныя тэхналогіі, якія забяспечваюць найвышэйшую дакладнасць і выніковасць уздзеяння, яны бескантактныя і гарантуюць адсутнасць пашкоджанняў скуры.

Прамень неадымавага лазера, пранікаючы скрозь скуру і сасудзістую сценку, эфектыўна паглынаецца крывёй, але значна слабей успрымаецца навакольнымі тканкамі. Цеплавая энергія, якая выдаткоўваецца пры паглынанні лазернага імпульсу гемаглабінам крыві, прыводзіць да склейвання непажаданага сасуда без пашкоджання тканак вакол яго. Гэтая асаблівасць дазваляе селектыўна каагуляваць непажаданыя сасудзістыя ўтварэнні праз скурнае покрыва, мінімізуючы цеплавое ўздзеянне на скуру.

Нашыя кошты

Чаму лепш у нас?

  • Без пашкоджання скуры

    Традыцыйныя метады па выдаленні сасудаў маюць недахопы. Напрыклад, электракаагуляцыя і крыядэструкцыя прадугледжваюць пашкоджанне скуры, у выніку чаго могуць з’явіцца рубцы. Склератэрапія не ўжываецца ў вобласці твару і можа выклікаць алергічную рэакцыю.
    У нашым Цэнтры апрацоўка сасудзістых утварэнняў выконваецца з дапамогай неадымавага лазера: бескантактна і без парушэння цэласнасці скурнага покрыва.
  • Індывідуальныя пратаколы апрацоўкі забяспечваюць найлепшы вынік

    Кожнае з сасудзістых утварэнняў мае сваю таўшчыню сасудзістай сценкі і глыбіню залягання, таму характарыстыкі лазернага праменя для іх эфектыўнага выдалення могуць істотна адрознівацца. Надзвычай шырокі дыяпазон рэгулявання выпраменьвання, што забяспечвае нашае абсталяванне, дазваляе нам з беспрэцэдэнтнай дакладнасцю і эфектыўнасцю апрацоўваць самыя розныя сасудзістыя ўтварэнні: пачынаючы ад дробных адзінкавых сасудаў і заканчваючы складанымі гемангіёмамі.
  • Бяспечна

    Бяспеку працэдуры гарантуе выкарыстанне самага сучаснага і сертыфікаванага лазернага абсталявання. Інтэлектуальная сістэма аўтаматычнага кантролю энергіі лазернага выпраменьвання забяспечвае найвышэйшую дакладнасць выканання медыцынскіх пратаколаў і ахоўвае Вашу бяспеку падчас працэдуры.
  • Камфортна

    Дзякуючы прымяненню эфектыўнага мясцовага ахалоджвання скуры, працэдура выдалення сасудзістых утварэнняў праходзіць практычна бязбольна і без прымянення медыкаментознай анестэзіі.
  • Бясплатная кансультацыя спецыяліста

    Пры выкананні гэтай працэдуры кансультацыя спецыяліста і поўны агляд скуры праводзяцца БЯСПЛАТНА.

Пытанні і адказы

У якую пару года лепш выдаляць сасудзістыя ўтварэнні?

Выдаленне адзінкавых капіляраў можна праводзіць у любы час года. Сасудзістыя сеткі і больш буйныя сасуды лепш выдаляць з кастрычніка па красавік – падчас найменшай сонечнай актыўнасці. У гэты перыяд змяншаецца імавернасць пігментацыі і іншых пабочных эфектаў, якія можа выклікаць знаходжанне на сонцы. У любы час года неабходна памятаць, што каагуляцыю сасудаў нельга праводзіць напярэдадні пляжнага адпачынку і пасля яго.

Ці ёсць гарантыя, што пасля выдалення ў мяне не ўзнікне на гэтым жа месцы новы сасудзік?

Вы павінны ясна разумець, што лазерная тэрапія не з'яўляецца лячэннем сасудзістых захворванняў, а толькі прыбірае звязаныя з гэтым захворваннямі касметычныя дэфекты, такія як сасудзістыя зорачкі, тэлеангіктазія і пад. Іншымі словамі, працэдура выдалення непажаданых сасудаў (лазерам ці іншым спосабам) ліквідуе не прычыну, а вынік. Вось чаму, калі прычына з'яўлення непажаданых сасудаў не пераможаная, то існуе імавернасць таго, што новыя сасуды з часам могуць зноў з'явіцца на Вашай скуры.

Што такое гемангіёма?

Гемангіёма – гэта дабраякасная сасудзістая пухліна. Аднак на практыцы гэты тэрмін часта ўжываюць для самых розных сасудзістых утварэнняў. Вельмі важна адрозніваць розныя віды "гемангіём" адзін ад аднаго, каб ведаць, якія неабходна выдаляць як мага хутчэй, з якімі можна пачакаць да найбліжэйшага бяссонечнага перыяду, а якія могуць і зусім бясследна прайсці без усялякага ўмяшання або пасля прызначэння медыкаментознай тэрапіі.

Якім лазерам лепш выдаляць сасудзістыя ўтварэнні?

Перавагай прымянення лазераў для лячэння сасудзістых утварэнняў з'яўляецца здольнасць лазернага выпраменьвання ўздзейнічаць на сасудзістую тканіну выбарна. У залежнасці ад таўшчыні "гемангіёмы", тыпу і дыяметра сасудаў, з якіх яна складаецца, для лячэння гемангіём прымяняюцца розныя параметры лазернага выпраменьвання, і нават розныя лазерныя ўстаноўкі. Таму не бывае "дрэнных" або "добрых" лазераў. Для кожнай сасудзістай паталогіі пасуюць свае рэжымы лазернага выпраменьвання.

Ці можна вылечыць гемангіёму без рубцоў?

Можна і трэба! На тым і палягае так званая селектыўнасць, або выбіральнасць лазернага ўздзеяння: пашкоджваючы само ўтварэнне, мы імкнемся не пашкодзіць эпітэлій, які яго пакрывае, часам тонкі і расцягнуты, але неабходны для атрымання добрага эстэтычнага выніку. Таму ў нашым цэнтры ў працэсе лячэння лазерам мы выкарыстоўваем сучасныя методыкі ахалоджвання паверхневага пласта скуры для яе абароны.

Гемангіёмы ў дзяцей

Часта ў дзяцей ранняга ўзросту з нараджэння або ў першыя месяцы жыцця выяўляюцца чырвоныя плямкі, якія вельмі хутка павялічваюцца ў памерах. У большасці выпадкаў гэта так званая дзіцячая, або інфантыльная, гемангіёма – дабраякасная сасудзістая пухліна. Клапатлівыя бацькі ў паніцы імкнуцца як мага хутчэй пазбавіцца ад гэтых утварэнняў, "пакуль не вырасла большай". Аднак, на жаль, ніякі лазер НЕ МОЖА СПЫНІЦЬ РОСТ ГЕМАНГІЁМЫ. Таму, узяўшыся выдаляць лазерам дзіцячую гемангіёму ў раннім узросце, мы не толькі змучым немаўля неаднаразовымі "сеансамі лазернай тэрапіі", узмацняючы кожны раз параметры лячэння, але і канчаткова расчаруем вас у лазеры, атрымаўшы паверхневае пашкоджанне скуры і гемангіёму яшчэ большага памеру, чым да пачатку лячэння.
Рост дзіцячай гемангіёмы рана ці позна заканчваецца. А вось сіл, нерваў і фінансаў, выдаткаваных на бессэнсоўную барацьбу з ёй, не вернеш.
Сучасная сусветная тэндэнцыя ў лячэнні дзяцей з гемангіёмамі – гэта ашчадныя малаінвазіўныя методыкі, накіраваныя на атрыманне найлепшага эстэтычнага і функцыянальнага выніку.

Перад працэдурай

После процедуры

  1. Лазерную каагуляцыю сасудаў рэкамендуецца выконваць у перыяд паніжанай сонечнай актыўнасці (восень, зіма, вясна). Выключэнне складаюць зоркападобныя гемангіёмы, адзінкавыя тэлеангіяэктазіі і рэдкія скурныя сасуды крылаў носа – іх можна выдаляць без сезонных абмежаванняў.
  2. Калі на працягу тыдня перад працэдурай існуе імавернасць сонечнага ўздзеяння на адпаведны ўчастак, выкарыстоўвайце шырокапалосны сонцаахоўны крэм (SPF 30 або вышэй).
  3. У дзень працэдуры старанна ачысціце скуру ад любога макіяжу, крэмаў або ласьёнаў.
  1. Избегайте солнечных лучей. Если существует вероятность солнечного воздействия, необходимо использовать широкополосный солнцезащитный крем (SPF 30 или больше).
  2. В течение десяти дней избегайте физических действий, вызывающих расширение кровеносных сосудов.
  3. Не рекомендуется посещать баню в течение недели после процедуры.
  4. При образовании геморрагических корочек, пользуйтесь относительно нейтральными мазями (солкосериловая, левомиколь).