“Так проста набыць прыгажосць”
Лазерная эпиляция

Лазерная эпіляцыя

Лазерная эпіляцыя з'яўляецца самым эфектыўным і бяспечным метадам выдалення непажаданых валасоў. Працэдура практычна бязбольная і дазваляе хутка пазбавіцца ад далікатнай праблемы. Пры разумна спланаваным курсе, Вы забудзецеся пра непажаданую «расліннасць» на некалькі гадоў. Калі ж Вам трэба тэрмінова падрыхтаваць сябе да выхаду на пляж або ў басейн, то Вам будзе дастаткова ўсяго адной–дзвюх працэдур.

Сутнасць працэдуры палягае на тым, што лазерны прамень селектыўна ўздзейнічае толькі на волас і валасяны фалікул, не закранаючы астатнія тканкі. Разбурэнне валасянога фалікула адбываецца за кошт цяпла, якое вылучаецца пры паглынанні лазернага выпраменьвання меланінам, што ўтрымліваецца ў валасяным фалікуле і воласе, які з яго расце.
Пры правільна падабраным пратаколе працэдуры, тканкі вакол валасоў не заўважаюць лазернага промня – ён не стварае для іх аніякай істотнай і тым больш небяспечнай тэрмічнай нагрузкі.

Калькулятар* для мужчын и жанчын

Выберыце
зону эпіляцыі:

Калькулятор стоимости лазерной эпиляции
Калькулятор стоимости лазерной эпиляции
Калькулятор стоимости лазерной эпиляции
 

Выбраныя працэдуры:

{{item.name[lang]}} {{item.price | price:shown | number:1}} р.
Ачысціць
Сума {{sum1 | number:1}} р.
Колькасная
зніжка
{{dis1 + dis2 | number:1}} р.
Ваша дысконтная картка
Выніковы
кошт
{{(sum2 * 2 | number:0) / 2 | number:1}} р.

Увага, дзейнічае акцыя -20%!

Кошт выбраных паслуг па акцыі {{sum3 | number:1}} р.
˟

Колькасныя зніжкі дзейнічаюць круглы год!

Зніжка 5% пры эпіляцыі
2 і больш зон
з адной вобласці
.

Зніжка 10% пры эпіляцыі
з дзвюх абласцей.

Зніжка 15% пры эпіляцыі
з трох абласцей.

Выгодная эпиляция!*

Действуют скидки на комплексную эпиляцию!

ПОДРОБНЕЕ...

* С 1 мая 2017 года максимальная суммированная скидка на лазерную эпиляцию составляет 20%.

Чаму лепш у нас?

  • Індывідуальны падыход

    Падчас першай працэдуры лекар-касметолаг вызначыць Ваш фотатып, уважліва вывучыць асаблівасці і стан Вашай скуры і валасоў. У выніку, ужо з улікам Вашых індывідуальных асаблівасцяў, будзе вызначаны аптымальны менавіта для Вас тып лазера. Далей, у працэсе працы, доктар будзе вызначаць медыцынскія пратаколы апрацоўкі, і карэктаваць іх перад кожнай працэдурай для дасягнення найлепшага выніку, у залежнасці ад індывідуальнай рэакцыі Вашай скуры і валасяных фалікул.
  • Камфорт і бяспека

    Дзякуючы выкарыстанню спецыяльнага нямецкага апарата Cryo 6, нам не трэба выкарыстоўваць ніякіх абязбольвальных сродкаў для забеспячэння Вашага камфорту падчас працэдуры. З дапамогай Cryo 6 мы лакальна зніжаем адчувальнасць Вашай скуры, астуджваючы яе ў зоне апрацоўкі халодным паветрам – таму выключана ўзнікненне такіх пабочных эфектаў як боль і апёкі, а працэдура цалкам камфортная. Пацыентам з павышанай адчувальнасцю скуры лекар індывідуальна падбярэ і парэкамендуе спецыяльныя заспакаяльныя крэмы.
  • Бескантактныя тэхналогіі

    Адсутнасць неабходнасці прымянення кантактных геляў дазваляе выдаляць валасы ў самых цяжкадаступных месцах (насавыя хады, вушная ракавіна).
    Адсутнасць непасрэднага кантакту са скурай, забяспечвае камфорт і гігіенічнасць падчас працэдуры.
  • Самае сучаснае абсталяванне

    Александрытавы і Неадымавы лазеры з шырокім выбарам параметраў, якія выкарыстоўваюцца ў нашым Цэнтры, дазваляюць праводзіць эфектыўную і бяспечную эпіляцыю ў любы час года незалежна ад колеру валасоў і колеру скуры, уключна з загарэлай скурай і светлымі валасамі. Высокая хуткасць апрацоўкі, якая забяспечваецца нашымі лазерамі, значна скарачае час працэдуры – Вы не стоміцеся нават пры правядзенні такіх традыцыйна працяглых працэдур як эпіляцыя ног ці спіны.
  • Бясплатная кансультацыя спецыяліста

    Пры выкананні гэтай працэдуры кансультацыя спецыяліста і поўны агляд скуры праводзяцца БЯСПЛАТНА.

Пытанні і адказы

Што такое фотатып?

У кожнага чалавека ў верхніх пластах скуры і валасах ёсць пігмент меланін. У залежнасці ад яго канцэнтрацыі ўсіх людзей умоўна падзяляюць на шэсць фотатыпаў па знешніх прыкметах, прыведзеных ніжэй ў табліцы.
Фотатып скуры Прыкметы Папуляцыі
1 Ніколі не загараюць, заўсёды абгараюць
(звычайна празмерна белая скура, светлыя / рудыя валасы, блакітныя / зялёныя вочы)
Жыхары паўночнай Еўропы / скандынавы
2 Часам могуць загарэць, але часцей за ўсё абгараюць
(светлая скура, русыя ці каштанавыя валасы, зялёныя / сінія / карыя вочы)
Европейцы
3 Часцей загараюць, але часам абгараюць
(сярэдняя скура, каштанавыя валасы, карыя вочы)
Жыхары Міжземнамор'я
4 Заўсёды загараюць, ніколі не абгараюць
(аліўкавая скура, цёмныя валасы, цёмныя вочы)
Азіяты, арабы, індзейцы, каўказцы
5 Ніколі не абгараюць
(цёмна-карычневая скура, чорныя валасы, чорныя вочы)
Крэолы, мулаты, самба
6 Ніколі не абгараюць
(цёмная скура, чорныя валасы, чорныя вочы)
Чарнаскурыя

Які лазер найлепшы для эпіляцыі?

Пігмент меланін, які рэагуе на лазернае выпраменьванне пры эпіляцыі, у пэўных колькасцях утрымліваецца не толькі ў структурах валасоў, але і ў верхніх пластах скуры. Гэта азначае, што лазернае выпраменьванне ў той ці іншай ступені ўздзейнічае не толькі на волас, але і на скуру вакол яго.
Вось чаму, выбіраючы «найлепшы лазер для эпіляцыі», у першую чаргу, трэба разглядаць два асноўныя фактары: мінімізацыя рызык ускладненняў, выкліканых паглынаннем выпраменьвання скурай, і забеспячэнне максімальнай эфектыўнасці працэдуры.
Сёння ў розных медыцынскіх і касметалагічных цэнтрах Вам, як правіла, могуць прапанаваць правесці эпіляцыю адным з трох тыпаў лазераў (пра фотаэпілятары / IPL мы тут не гаворым – гэта не лазеры):
Тып лазера Асаблівасці
Александрытавы Выпраменьванне гэтага лазера вельмі моцна паглынаецца меланінам і таму ён асабліва эфектыўны для эпіляцыі светлых або пушковых валасоў, якія ўтрымліваюць малую колькасць гэтага пігменту. Аднак неасцярожнае выкарыстанне гэтага лазера, напрыклад у сонечную пару года або для пацыентаў са смуглай скурай, можа выклікаць ускладненні ў выглядзе гіперпігментацыі.
Неадымавы Выпраменьванне гэтага лазера слабей паглынаецца меланінам і таму такі лазер эфектыўны для эпіляцыі тоўстых цёмных валасоў, якія растуць з фалікулаў, што залягаюць глыбока. Па той жа прычыне эпіляцыю з дапамогай гэтага лазера можна выконваць людзям з практычна любым колерам скуры і нават у разгар пляжнага сезону.
Дыёдны Па ўзроўні паглынання выпраменьвання меланінам дыёдныя лазеры займаюць прамежкавае становішча паміж александрытавымі і неадымавымі лазерамі.
На жаль, у адрозненне ад александрытавых і неадымавых, дыёдныя лазеры здольныя генераваць досыць вялікую энергію толькі пры доўгіх лазерных імпульсах. Гэта прыводзіць да таго, што ў працэсе дзеяння лазернага імпульсу цяпло, якое павінна разбурыць валасяны фалікул, паспявае рассейвацца ў навакольныя тканкі. У выніку, эфектыўнасць эпіляцыі дыёднымі лазерамі, у найлепшым выпадку, не перавышае эфектыўнасці неадымавых лазераў, але ў адрозненне ад іх, не выключае імавернасці ўскладненняў і сезонных праблем. Акрамя таго, неабходнасць шчыльнага кантакту дыёднага лазера са скурай практычна выключае магчымасць эпіляцыі ў цяжкадаступных месцах.
Як бачым, эфектыўнасць працэдуры і імавернасць з'яўлення пабочных эфектаў вызначаецца складанай камбінацыяй такіх фактараў як асаблівасці лазера, Ваш фотатып, колер і тып валасоў, зона эпіляцыі, узровень пігментацыі Вашай скуры, узровень сонечнай актыўнасці і пад.
Вось чаму для выканання якаснай эпіляцыі не варта шукаць «найлепшы лазер». Мы рэкамендуем звяртацца ў медыцынскія цэнтры, дзе ёсць, як мінімум, александрытавы і неадымавы лазеры. У гэтым выпадку лекар выканае працэдуру, свядома выбіраючы лазер, прыдатны менавіта для Вас, а не проста возьме той, што пад рукой.

Што такое фотаэпілятар і IPL?

Па-першае варта адзначыць, што і «фотаэпілятар» і «IPL» (Intensive Pulse Light) – гэта розныя назвы аднаго і таго ж тыпу прыбораў.
Па-другое, і гэта прынцыповы момант, фотаэпілятар (IPL) не ёсць лазерам! Гэты тып прыбораў уяўляе сабой магутную лямпу-бліскаўку, змешчаную ў сучасны прыгожы корпус. Кошт такога прыбору, з прычыны несупастаўнай тэхнічнай прастаты, значна ніжэйшы за кошт лазернага абсталявання і менавіта таму такія прыборы атрымалі шырокае распаўсюджанне.
Механізм IPL-эпіляцыі такі самы як і пры лазернай – цеплавое разбурэнне валасянога фалікула. Аднак, паколькі спектральны склад выпраменьвання фотаэпілятараў у дзясяткі тысяч разоў шырэйшы, чым у лазераў, уздзеянне фотаэпілятараў на скуру менш выбарнае.
У выніку губляецца самая галоўная перавага лазерных працэдур – высокая селектыўнасць уздзеяння. Гэта прыводзіць да зніжэння эфектыўнасці эпіляцыі і павялічвае імавернасць такіх пабочных эфектаў, як парушэнні пігментацыі і тэрмічныя пашкоджанні скуры.
Перавагі лазернай эпіляцыі перад IPL сёння агульнапрызнаныя. Менавіта таму назвы фотаэпілятар або IPL апошнім часам выйшлі з моды – медыцынскія цэнтры, якія выкарыстоўваюць такое абсталяванне, аддаюць перавагу ужываць замест гэтых тэрмінаў гучныя і загадкавыя назвы.
Магчыма, Вы ўжо чулі рэкламу ЭЛОС-эпіляцыі, або пра Паламар-эпіляцыю... :))
Усё сказанае вышэй пра асаблівасці ўздзеяння IPL-установак можна аднесці і да іншых працэдур, выкананых з іх дапамогай (лячэнне сасудаў і гемангіём, амаладжэнне скуры, лячэнне акнэ і да г.д.).

Ці можна выдаліць валасы назаўжды?

Стрыжань воласа можа быць каагуляваны лазерным выпраменьваннем у любой стадыі свайго жыццёвага цыклу, аднак валасяныя фалікулы, якія з'яўляюцца мэтай пры эпіляцыі, эфектыўна знішчаюцца толькі ў пэўнай стадыі свайго жыццёвага цыклу (анагена). У такім стане адначасова звычайна знаходзіцца толькі невялікая частка валасоў. Менавіта ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі фізіялогіі росту валасоў аднаразовай эпіляцыяй дасягнуць устойлівага эфекту проста немагчыма (за адну працэдуру лазернае выпраменьванне знішчыць толькі тыя фалікулы, якія знаходзяцца ў пэўнай фазе свайго росту). Акрамя гэтага, трэба памятаць, што частка валасяных фалікул наогул знаходзіцца ў спячым стане – яны могуць «прачнуцца» і даць рост новым валасам ужо пасля завяршэння курсу эпіляцыі.
Вось чаму мы сумленна кажам: зыходзячы з фізіялогіі чалавека «эпіляцыі за адзін раз», таксама як і «эпіляцыі назаўжды» не бывае. Калі Вам хтосьці абяцае такое, успрымайце гэта як не вельмі сумленную рэкламу.

Ці можна з дапамогай лазера выдаляць сівыя валасы?

Абсалютна белыя і абсалютна сівыя валасы не ўтрымліваюць у сабе і сваіх фалікулах рэчыва меланіну. Паколькі дзеянне лазера заснавана на паглынанні лазернага выпраменьвання меланінам, ні адзін лазер не здольны выдаліць абсалютна сівыя і абсалютна белыя валасы.

Перад працэдурай

После процедуры

  1. Пазбягайце сонечнага ўздзеяння і наведвання салярыяў да пачатку курсу: 2 тыдні да пачатку курсу лазернай эпіляцыі.
  2. Аптымальная даўжыня воласа падчас працэдуры павінна складаць 0,5-1,5 мм (цёмныя карацейшыя, светлыя – даўжэйшыя).
    Для найлепшага выніку, пагаліце зону эпіляцыі за двое сутак да працэдуры, а калі забыліся гэта зрабіць, пастрыжыце іх да названай даўжыні трымерам непасрэдна перад працэдурай.
  3. Перад працэдурай на скуры не павінна быць макіяжу, крэмаў або ласьёнаў.
  1. После курса процедур кожа очень чувствительна к солнечному свету, поэтому во время курса, а также неделю после его окончания используйте широкополосный солнцезащитный крем (SPF 30 или больше).
  2. В течение 1-3 дней после процедуры не рекомендуется принимать горячую ванну или посещать сауну, брить обработанный участок (даже если после процедуры остались видны стержни волос).
  3. Чтобы не вызвать излишнее раздражение кожи, первые два дня используйте с осторожностью дезодоранты и макияж.