“Так проста набыць прыгажосць”
Удаление гемангиомы у детей лазером в Минске в косметологическом центре HappyDerm

Лячэнне гемангіёмы

Гемангіёма – дабраякаснае ўтварэнне, якое развіваецца з унутраных клетак сасудаў. Часцей за ўсё назіраецца ў дзяцей у першыя гады жыцця. У дарослых з’яўленне гемангіёмы можа быць звязана з працяглым знаходжаннем на сонцы, хваробамі ўнутраных органаў і спадчыннасцю. Самая сучасная і эфектыўная методыка, якая дазваляе назаўжды забыцца пра гэтае захворванне, – лазернае лячэнне гемангіёмы. Лячэнне гемангіёмы ў нованароджаных і дзяцей, а таксама ў дарослых з дапамогай лазера дазваляе дасягнуць найлепшага эстэтычнага і функцыянальнага выніку. У залежнасці ад таго, з якога тыпу сасудаў складаецца гемангіёма, і шэрагу іншых прыкмет, для кожнага пацыента індывідуальна падбіраецца тып лазернай устаноўкі і параметры лазернага выпраменьвання.

Лячэнне гемангіёмы ў нованароджаных і дзяцей, а таксама ў дарослых з дапамогай лазера дазваляе дасягнуць найлепшага эстэтычнага і функцыянальнага выніку. У залежнасці ад таго, з якога тыпу сасудаў складаецца гемангіёма, і шэрагу іншых прыкмет, для кожнага пацыента індывідуальна падбіраецца тып лазернай устаноўкі і параметры лазернага выпраменьвання.

Кошты на лячэнне гемангіёмы

Чаму лепш у нас?

  • Аддаем перавагу ашчадным методыкам

    Большасць сасудзістых утварэнняў, прынамсі ў дзяцей, маюць дабраякасны характар. Таму агрэсіўныя і балючыя метады, накіраваныя на знішчэнне пухліны любой цаной (напрыклад, крыядэструкцыя, склеразіраванне, прамянёвая тэрапія або хірургічнае лячэнне), адыходзяць на задні план. На змену ім прыходзяць метады, што маюць на мэце спыніць рост і паскорыць працэс натуральнага зваротнага развіцця гемангіём, а ў выпадку неабходнасці выдалення – выбарчае, вельмі дакладнае і ашчаднае ўздзеянне лазера на тканку сасудзістага ўтварэння.
  • Спецыялісты, якія працуюць з дзецьмі

    Для дарослых і дзяцей характэрны розныя віды сасудзістых утварэнняў, з рознымі праявамі, бегам захворвання, і яны патрабуюць рознай тактыкі лячэння. І калі для хірурга любая гемангіёма ў дарослага – гэта пухліна, якую бясспрэчна неабходна выдаляць, то наяўнасць сасудзістага ўтварэння ў дзіцяці вымушае вызначыць від утварэння, спрагназаваць яго далейшыя паводзіны і прапанаваць аптымальны варыянт лячэння, не паўплываўшы на нармальны рост і развіццё юнага пацыента. Бо наперадзе ў яго яшчэ шмат новых перамог і адкрыццяў!
  • Мы не стаім на месцы

    Акрамя выкарыстання назапашанага досведу ў дыягностыцы і лячэнні сасудзістых утварэнняў у дзяцей, спецыялісты HappyDerm пастаянна ўдасканальваюць свае веды і навыкі ў гэтай сферы, удзельнічаючы ў розных тэматычных семінарах і канферэнцыях, праходзяць стажыроўку ў замежных спецыялізаваных клініках.
  • Індывідуальны падыход

    Кожны пацыент з гемангіёмай – асаблівы. Гемангіёмы могуць адрознівацца па памерах, глыбіні, тэмпе росту, месцазнаходжанні, колькасці і іншых прыкметах. Да таго ж, акрамя самай распаўсюджанай сасудзістай пухліны ў дзяцей – дзіцячай гемангіёмы – існуе яшчэ шэраг іншых сасудзістых утварэнняў, якія важна адрозніваць адно ад аднаго. Беручы ўсё гэта пад увагу, проста немагчыма прапаноўваць усім пацыентам аднолькавае лячэнне. Таму тактыка лячэння і назірання павінна выбірацца з улікам усіх асаблівасцяў пэўнага канкрэтнага сасудзістага ўтварэння.
  • Назіранне

    За гемангіёмамі ў дзяцей, асабліва ў перыяд росту пухліны, неабходна пільна сачыць. Таксама вельмі важна кантраляваць эфект прызначанага лячэння для таго, каб пры неабходнасці своечасова яго скарэктаваць. Вось чаму мы не пакідаем Вас сам-насам з Вашай праблемай пасля першага візіту! Мы прапануем нашым кліентам планавыя паўторныя візіты і ўважлівае назіранне спецыяліста на працягу ўсяго перыяду лячэння.

Пытанні і адказы

Што важна ведаць пра выдаленне гемангіёмы ў дзяцей?

Лячэнне гемангіёмы ў дзяцей – вельмі спецыфічны працэс, у якім важна ўлічваць мноства нюансаў. Напрыклад, выбіраючы ў Мінску клініку для кансультацыі і назірання за дзіцём, бацькі павінны ўлічваць не толькі наяўнасць у ёй неабходнага абсталявання, але таксама цікавіцца, ці ёсць дактары, якія спецыялізуюцца менавіта на лячэнні гемангіём.
У Цэнтры HappyDerm лячэнне гемангіём праводзяць спецыялісты, якія маюць дастатковы досвед працы з гэтай сасудзістай паталогіяй. Нашыя вядучыя спецыялісты – гэта медыкі, чыёй шматгадовай спецыялізацыяй з’яўляецца менавіта лячэнне дзіцячых гемангіём.
Мы ўжываем комплексны падыход пры дыягностыцы і лячэнні сасудзістых утварэнняў у дзяцей. Так, для растучых гемангіём часта аказваецца дастатковым прызначыць медыкаментознае лячэнне. У выпадку, калі належыць выдаляць гемангіёму, то пратаколы лазернай тэрапіі старанна падбіраюцца спецыялістам і грунтуюцца на ўзросце пацыента, тыпе гемангіёмы, месцы яе размяшчэння і г.д.
Самае галоўнае – гэта сумленнасць перад маленькімі пацыентамі. Далёка не заўсёды трэба прымяняць выдаленне гемангіёмы лазерам. У такіх выпадках наша задача – даць пісьменную медыцынскую параду, паказаць дарогу, кіруючыся якой Вы зможаце вырашыць сваю праблему.
Мы жадаем усім дзеткам з гемангіёмамі моцнага здароўя, а іх бацькам цярпення і мудрасці!

Ці застаецца рубец пасля выдалення гемангіёмы?

Гэта залежыць ад шматлікіх фактараў: складанасці новаўтварэння, прафесіяналізму лекара, правільнасці падабранага лячэння, асаблівасцяў абранага лазернага абсталявання і яго параметраў. Спецыялісты нашага Цэнтра клапоцяцца не толькі пра здароўе пацыентаў, але і пра эстэтычны вынік працэдуры, таму імкнуцца пры правядзенні лячэння выкарыстоўваць самыя сучасныя методыкі.

У якім узросце трэба пачынаць лячэнне гемангіёмы ў дзіцяці?

Вельмі часта гемангіёма ў дзяцей мае ўласцівасць раптам узнікаць, а пасля, з узростам, праходзіць. Калі Вы выявілі ў Вашага дзіцяці гемангіёму, незалежна ад яго ўзросту неадкладна звярніцеся па кансультацыю да лекара, меркаванню якога давяраеце.

Дзе можна атрымаць больш інфармацыі пра гемангіёмы ды іншых сасудзістыя ўтварэнні?

Інфармацыі пра сасудзістыя ўтварэнні ў інтэрнэце вельмі шмат. Але, на жаль, яна досыць супярэчлівая і можа ўвесці ў зман бацькоў. Мы рэкамендуем тры крыніцы з найбольш поўнай інфармацыяй аб дадзеным захворванні:
www.hemangioma.by (Беларускі інфармацыйны сайт для лекараў і бацькоў);
гемангиома.рф (аналагічны расійскі рэсурс);
https://vk.com/club83259275 (Група ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» для бацькоў і пацыентаў «Гемангиомы, лимфангиомы і КАД в Беларуси».
Максімальна поўную інфармацыю нашы дактары дадуць вам падчас індывідуальнай кансультацыі ў нашым Цэнтры.