“Так проста набыць прыгажосць”

Нічога лішняга, толькі найлепшае

Медыцынскі цэнтр HappyDerm сфакусаваны на аказанні медыцынскіх паслуг у галіне эстэтычнай дэрматалогіі з выкарыстаннем найноўшых лазерных і спалучаных методык.
Цэнтр Лазернай дэрматалогіі HappyDerm
Каб дасягнуць майстэрства і захаваць прывабныя кошты, мы не пашыраем бясконца асартымент нашых паслуг. Мы проста прапануем нашым кліентам самыя натуральныя і самыя эфектыўныя працэдуры сучаснай дэрматалогіі і выконваем іх практычна бязбольна. Нашы паслугі арыентаваны на шырокія пласты насельніцтва: у нас не занадта шыкоўна, але вельмі камфортна; у нас не надта танна, але зусім не дорага. Ніякіх празмернасцяў, толькі самае неабходнае – але даведзенае да дасканаласці. Прыходзьце і паспрабуйце самі. Я ўпэўненая, Вам спадабаецца!

Дырэктар
Цэнтра Лазернай дэрматалогіі HappyDerm
Доктар першай катэгорыі
Вікторыя Васільеўна Мазго

Чаму Вам варта звярнуцца менавіта да нас?

  • Спецыялізавана значыць якасна

    HappyDerm мае вузкую спецыялізацыю, што дазваляе нам засяродзіць свае магчымасці, досвед і веды для самай высокай якасці працы.
  • Індывідуальна значыць эфектыўна

    Набор сучаснага і старанна падабранага прафесійнага абсталявання гарантуе не толькі найлепшы выбар таго ці іншага лазера пад выкананую працэдуру, але і дакладны падбор пратаколу апрацоўкі з улікам індывідуальных асаблівасцяў менавіта Вашай скуры. Дзякуючы гэтаму, працэдуры, якія выконваюцца ў нашым Цэнтры, даюць найлепшы вынік з магчымых.
  • Неінвазіўна значыць камфортна

    Лазерныя методыкі, якія прадугледжваюць выбарнае і мінімальнае ўздзеянне на Вашу скуру, а таксама фізіялагічныя сродкі анестэзіі забяспечваюць Ваш камфорт падчас працэдуры. Пасляпрацэдурны догляд практычна не патрэбны, а аднаўленчы перыяд мінімальны або наогул адсутнічае. Большасць працэдур Вы можаце выканаць, зазірнуўшы да нас падчас абедзеннага перапынку.
  • Прафесійна значыць бяспечна

    Прыём у нашым Цэнтры вядуць толькі высокакваліфікаваныя лекары першай і вышэйшай катэгорый, якія маюць адпаведныя сертыфікаты. Мы – эксперты не толькі ў сучасных медыцынскіх методыках, але і ў абсталяванні, якім яны выконваюцца. У нашым Цэнтры Вы не знойдзеце кітайскага абсталявання, хай нават змешчанага ў прыгожы корпус з еўрапейскай маркай. Мы выкарыстоўваем толькі сертыфікаванае і толькі праверанае практычным досведам абсталяванне.
  • Добрасумленна значыць без падману

    Мы не прапануем нашым кліентам сумнеўныя працэдуры і вынік любой цаной. Вось чаму ў нас Вы можаце атрымаць толькі фізіялагічныя працэдуры, якія захоўваюць і ўмацоўваюць сілы і здароўе Вашага арганізму. Мы імкнемся зрабіць найноўшыя тэхналогіі даступнымі для большасці нашых грамадзян і таму ганарымся не толькі вынікамі нашай працы, але і сумленнымі цэнамі.