“Так проста набыць прыгажосць”

Найлепшае для вас!

Нашы супрацоўнікі – эксперты не толькі ў сучасных тэхналогіях лазернай дэрматалогіі, але і ў абсталяванні, з дапамогай якога яны рэалізуюцца.

Вось чаму, клапоцячыся аб Вашай бяспецы, мы не карыстаемся кітайскім абсталяваннем, хай сабе і змешчаным у прыгожы корпус з еўрапейскай маркай.

Вось чаму, ставячыся сумленна да Вашых грошай, мы не купляем бяздумна самае моднае і дарагое абсталяванне, каб потым закласці яго цану ў кошт працэдур.

Вось чаму, думаючы пра сваю рэпутацыю, мы аказваем паслугі найлепшай якасці, выкарыстоўваючы толькі сертыфікаванае ў ЕС і Беларусі абсталяванне, якое ўжо зарэкамендавала сябе паспяховым досведам практычнага выкарыстання.

Шматфункцыянальны медыцынскі лазер EvoLINE

Мадэль:

Лазер Медыцынскі Касметалагічны EvoLINE-1
(на тэрыторыі краін СНД InCanto-1)

Апісанне:

Шматфункцыянальная медыцынская касметалагічная станцыя прэміум-класа, якая аб'ядноўвае ў сабе два лазеры, якія з'яўляюцца «Залатым Стандартам» лазернай касметалогіі – неадымавы і александрытавы лазеры.

Прыбор абсталяваны актыўнай сістэмай кантролю энергіі лазернага выпраменьвання, што гарантуе найвышэйшую дакладнасць выканання медыцынскіх пратаколаў пры правядзенні працэдур.

Бескантактная апрацоўка скуры мінімізуе рызыкі інфікавання.

Вытворца:

EVO Medika SRLS, Італія-Беларусь

Сертыфікаты:

СЕ сертыфікат, Рэг. Пасведчанне МАЗ Беларусі, Рэг. Пасведчанне МАЗ РФ

 

Медыцынскі хірургічны лазер LANCET

Мадэль:

Лазерны хірургічны апарат «Ланцэт-2»

Апісанне:

Апарат Ланцэт-2 уяўляе сабой апошнюю версію лазернага хірургічнага інструмента серыі Ланцэт, які працуе на базе хваляводнага СО2 лазера з пашыраным наборам функцый.

Лазер прызначаны для правядзення бяскроўных аперацый у розных галінах медыцыны, такіх як гінекалогія, хірургія, апёкавая хірургія, нейрахірургія, касметалогія, дэрматалогія, анкалогія.

Бескантактная апрацоўка скуры мінімізуе рызыкі інфікавання.

Вытворца:

ТАА «РВК», Расія

Сертыфікаты:

СЕ сертыфікат, Рэг. Пасведчанне МАЗ Беларусі, Рэг. Пасведчанне МАЗ РФ

 

Апарат крыятэрапеўтычны Cryo-6

Мадэль:

Апарат Cryo-6, мадыфікацыя дэрма

Апісанне:

Апарат Cryo-6 аказвае лячэбнае ўздзеянне астуджаным паветрам і выкарыстоўваецца для эфектыўнага зняцця болю, зніжэння ацёку тканак, анестэзіі, а таксама для мінімізацыі тэрмічных нагрузак падчас лазерных і дэрматалагічных працэдур. Ужываецца ў фізіятэрапіі, дэрматалогіі, касметалогіі і рэабілітацыйнай медыцыне.

Забяспечвае бескантактавую мясцовую анестэзію, не ствараючы перашкод лазернаму праменю і не парушаючы пратаколаў лазернай апрацоўкі.

Вытворца:

Zimmer MedizinSystems GmbH, Germany

Сертыфікаты:

СЕ сертыфікат, Рэг. Пасведчанне МАЗ Беларусі, Рэг. Пасведчанне МАЗ РФ

 

Радыёкаагулятар "АКСИ"

Мадэль:

Апарат электрахірургічны ЭХВЧ-300-01- "АКСИ"

Апісанне:

Апарат прызначаны для рэзання, монапалярнай і біпалярнай каагуляцыі мяккіх тканак арганізму токам высокай частаты пры розных малаінвазіўных умяшаннях. Каагуляцыйнае дзеянне высокачастотнага току забяспечваецца 100% мадуляцыяй выхаднога напружання. Функцыі аўтаматычнага кантролю выходных характарыстык і самадыягностыкі забяспечваюць дакладнасць уздзеяння і мінімальную траўматычнасць працэдур.

Вытворца:

Група АКСИ, Расія.

Сертыфікаты:

Рэг. Пасведчанне МАЗ Беларусі, Рэг. Пасведчанне МАЗ РФ

 

Фракционный лазер EvoMatrix

Модель:

Лазер медицинский хирургический и косметологический EvoMatrix

Описание:

Фракционный лазер премиум-класса с самым маленьким диаметром лазерных фракций (микролучей) - всего 90 мкм, обеспечивающий "ювелирное" повреждение кожи на заданную глубину и предсказуемый лифтинговый эффект. Лазер успешно применяется в эстетической медицине (хирургии, косметологии, гинекологии). Бесконтактная обработка кожи минимизирует риски инфицирования.

Производитель:

EVO Medika SRLS, Италия

Сертификаты:

СЕ сертификат, Рег. Удостоверение МЗ Беларуси, Рег. Удостоверение МЗ РФ